Васілішкаўскі валун — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэнняПостановление Министерства природных ресурсов и охраны окружающей среды Республики Беларусь от 18 января 2008 г. № 4 Об объявлении некоторых геологических объектов в Гродненской области геологическими памятниками природы республиканского значения ў Беларусі. Знаходзіцца на паўднёва-ўсходняй ускраіне аграгарадка Васілішкі Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці.
Валун ружовага буйназярністага граніту (рапаківі) даўжыня 4,9 м, шырыня 3 м, вышыня 1,7 м, у абводзе 11,7 м, аб'ём 25 м³, маса 66 т. Прынесены ледавіком каля 125 тыс. гадоў назад са Скандынавіі. На паўднёвым баку мае паглыбленне памерам 0,5 х 0,6 м са згладжанымі і адшліфаванымі сценкамі, якое нагадвае крэсла, каля яго ямка глыбінёй 3 см, у папярочніку 5 см. У старажытныя часы валуну пакланяліся.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Валуны Беларусі Катэгорыя:Геалогія Шчучынскага раёна Катэгорыя:Славутасці Шчучынскага раёна Катэгорыя:Васілішкі Катэгорыя:Геалагічныя помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Гродзенскай вобласці Катэгорыя:Культавыя камяні