Дзяржынск () — горад (з 1930) у Расіі, гарадская акруга ў складзе Ніжагародскай вобласці. Насельніцтва 216,5 тыс. чалавек (2023). Заснаваны ў 1929 годзе.
Гісторыя У XIX ст. мясцовасць выкарыстоўвалася як дачная. Адкрыццё ў 1862 годзе чыгуначнай станцыі Чорнае Маскоўска-Ніжагародскай чыгункі спрыяла прамысловаму развіццю раёна.
Эканоміка Дзяржынск з’яўляецца адным з цэнтраў хімічнай прамысловасці Расіі: прадпрыемствы горада вырабляюць мінеральныя ўгнаенні, гербіцыды, прадукты арганічнага сінтэзу. Ядро хімічнага комплексу Дзяржынска фармуюць дзесяць буйных акцыянерных таварыстваў: «Сібур-Нефцяхім», «Сінтэз», «Дзяржынскае Аргшкло», «Карунд», «Пластык», «Авіябор», ФКП «Завод імя Я. М. Свярдлова», «Акрылат», «Дзяржынскхіммаш» і «Дзяржынскі завод хімічнага абсталявання „ЗАРА“».
Харчовая прамысловасць прадстаўленая чатырма буйнымі прадпрыемствамі: ААТ «Дзяржынскі мясакамбінат „ДЭМКА“», ААТ «Дзяржынскхлеб», ААТ «Мукамольны завод», ТАА «Калінаў мост».
Тэкстыльная і швейная вытворчасці прадстаўлены ЗАТ «Русь», ААТ «Ліна».
У Дзяржынску размешчаны два буйных прадпрыемства па вытворчасці будматэрыялаў — ТАА «Кнауф Гіпс Дзяржынск» і ТАА «Сілікатбуд».
Энергетыка прадстаўлена ААТ «Дзяржынская ЦЭЦ» і ААТ «Энергарэмонт», МУП «Цеплаэнерга». Збор, ачыстку і размеркаванне вады здзяйсняе ТАА «ДВК» (раней МУП ВКХ «Выток»). Буйны вытворца абсталявання для размеркавання энергіі ААТ «НІПОМ».
Навуковы патэнцыял горада складаюць вядучыя НДІ ФДУП «Крышталь», ФДУП НДІ Палімераў, ФГУП НІІмаш і ААТ «НІІК», якія займаюцца распрацоўкамі НДВКП у вобласці хімічнай і абароннай вытворчасці.
Насельніцтва
Гарады-пабрацімы
Вядомыя асобы Ізольда Васілеўна Ізвіцкая (1932—1971) — савецкая кінаактрыса. Эдуард Лімонаў (1943—2020) — пісьменнік, публіцыст.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Гарады Ніжагародскай вобласці Катэгорыя:Аб’екты, названыя ў гонар Фелікса Дзяржынскага