Карзюкі́ — колішняя вёска на правым беразе Свіслачы, з 1972 года ў складзе Мінска.
Гісторыя
Упершыню згадваецца ў 1600 годзе. У XVIII — XIX стагоддзях належала Прушыскім. У 1791 годзе вёска маёнткаў Новы Двор і Лошыца. У 1800, 1815 гадах вёска, шляхецкая ўласнасць С. Прушынскага, 22 двары, 84 жыхары. У 1858 годзе ўласнасць Я. Прушынскага.
Да 1924 года ў Сеніцкай воласці Мінскага павета; 49 двароў, 318 жыхароў (1917). З 1924 года ў Навадворскім сельсавеце Самахвалавіцкага раёна, з 1931 года ў адміністрацыйным падпарадкаванні Менскага гарсавета, з 1934 года ў Менскім раёне.
У 1972 годзе тэрыторыя вёскі ўключаная ў межы горада Мінска. Вясковая забудова знесеная ў 2018 годзе, месцілася па вуліцы Карзюкі.
Вядомыя асобы Марыя Зінкевіч (1924—2010) — беларуская акцёрка. Заслужаная артыстка Беларускай ССР (1980).
Цікавыя факты Вёсцы Карзюкі прысвечаны верш Янкі Купалы «Над Свіслачай. У Карзюках» (1911—1912), які выйшаў у зборніку «Шляхам жыцця».
Літаратура
Катэгорыя:Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Мінска