Жыга́лка — ручай у Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток меліярацыйнага канала Кунаса.

Даўжыня ручая — 5 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Мінскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Пачынаецца за 0,7 км на поўдзень ад вёскі Жыгалкі, вусце на паўднёвы захад ад вёскі Пагарэлае. На працягу 4 км каналізаваны (0,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Жыгалкі да вусця). Каля вёскі Жыгалкі і аграгарадка Любкаўшчына створаны сажалкі (плошчай 0,03 і 0,12 км² адпаведна).

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Рэкі Стаўбцоўскага раёна Катэгорыя:Басейн Нёмана