Сві́нка — рака ў Свіслацкім раёне Гродзенскай вобласці, правы прыток ракі Пікарэц (басейн Нёмана). Даўжыня 9 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Гродзенскай вобласці / Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь» . Пачынаецца на поўнач ад вёскі Скраблы, упадае ў Пікарэц за 0,5 км на паўднёвы захад ад пасёлка Астроўскі. Рэчышча на працягу 2,5 км (ад аграгарадка Вердамічы да вёскі Манчыцы) каналізаванае. Пойма часткова забалочаная. Каля вёскі Вердамічы створана сажалка (плошча 0,02 км²).
Літаратура
Катэгорыя:Рэкі Свіслацкага раёна Катэгорыя:Басейн Росі