Іван Іванавіч Пятроўскі (, в. Блонь,  — ) — беларускі фізік. Кандыдат фізіка-матэматычных навук (1955), дацэнт (1957).

Біяграфія Іван Іванавіч Пятроўскі нарадзіўся ў Бабах і вучыўся ў Бабоўскай першапачатковаў школе (Па афіцыйным дадзеным — ён нарадзіўся ў в. Блонь).

Бацька, Іван Пятроўскі, быў у 20-30-е гады 20-га стагоддзя настаўнікам у школе. Пятроўскія жылі ў хаце Паўловіча Сідара Міронавіча.

Удзельнічаў у Другой сусветнай вайне.

У 1950 г. скончыў фізіка-матэматычны факультэт БДУ, аспірантуру па эксперыментальнай фізіцы (1953). Працаваў у БДУ выкладчыкам, старшым выкладчыкам, дацэнтам.

Аўтар кнігі «Электронная теория полупроводников», якая выдавалася двойчы.

Узнагароджаны ордэнам Баявога Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, медалём «Партызану Вялікай Айчыннай вайны».

Літаратура Исследование генерирующих кристаллических диодов : автореферат диссертации … кандидата физико-математических наук / И. И. Петровский. — Минск, 1955. Библиография диссертаций, защищенных в Белорусской ССР за 1945—1955 годы. — Минск, 1958. (БА55794) Физический факультет. — Минск, 2008.

Спасылкі Петровский, Иван Иванович (кандидат физико-математических наук ; 1923—1973)

Катэгорыя:Фізікі Беларусі