Талакнянка звычайная (Arctostáphylos úva-úrsi) — куст сямейства , тыпавы від роду Талакнянка.
Назва Навуковая родавая назва ўтворана ад — «мядзведзь» і — «лаза», відавы эпітэт uva-ursi — ад гэтых жа слоў, але лацінскіх ( — вінаград і — мядзведзь).
Назва Беларускія народныя назвы талакнянкі звычайнай — мядзведжыя вушкі ці мядзведжая ягада, мучальнік, мучаннік Ботанический словарь, Спб, 1878Kraskoŭski A. Bielaruskija lekarskija ziolki. Wilnia, 1921, мучанніца, мучыннік, талачаннік Русские лекарственные растения. т. I. Петроград, 1918Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев., мучан, мучанічнікГанчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929, талаконнікДобровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914.
Фінскія назвы расліны — sianmarja (у даслоўным перакладзе — «свіная ягада») і sianpuolukka («свіныя брусніцы»).
Біялагічнае апісанне
Шматгадовы вечназялёны моцна разгалінаваны куст або паўкуст, які сцелецца, вышынёй 5-30 см, з узыходзячымі галінкамі і чырвонабураю карой.
Сцёблы ляжачыя, галінастыя, укараняльныя і ўзыходзячыя. Маладыя галінкі зялёныя, апушаныя, прасцёртыя.
Лісце даўгаватае, 10-25 мм даўжынёй, 4-9 мм шырынёй, даўгавата-зваротнаяйкападобнае, скурыстае, ля аснавання звужанае ў кароткі хвосцік, на верхавіне закругленае, знізу — светла-зялёнае, матавае, да светла-іржавага, зверху — цёмна-зялёнае, бліскучае, з добра адрознай сетачкай уціснутых жылак. Край ліста суцэльны, не апушаны. Лістаразмяшчэнне чарговае, жылкаванне сеткаватае, лісце зімуе. Маладое лісце па краі пакрыта пушком.
Суквецце — кароткая верхавінная гронка, якая складаецца з некалькіх панікаючых правільных бела-ружовых кветак на кароткіх кветаножках. Вяночак 5-6,5 мм даўжынёй, 2,5-4 мм шырынёй, гарлачыкавы з пяцізубцовым адгінам, унутры — з жорсткімі валасінкамі. Калякветнік двайны. Пылавікі цёмна-чырвоныя, з прыдаткамі, выкрываюцца ў версе дзірачкамі. Песцік адзін, слупок адзін, трохі карацей вяночка, завязь верхняя. Тычынак дзесяць, яны карацей вяночка. : . Цвіце ў маі — ліпені.
Плод — ярка-чырвоная ягадападобная ценакарпная касцянка дыяметрам 6-8 мм, з сопкай мякаццю з пяццю костачкамі, шарападобная, мае 6-8 см у дыяметры. Плады спеюць у жніўні — верасні. Талакнянка падобная брусніцам, якія адрозніваюцца ад яе ніжняй завяззю і залозістымі кропкамі з ніжняга боку ліста.
Распаўсюджанне і экалогія
Шырока распаўсюджаная ў Паўночнай Амерыцы і на поўначы Еўразіі (у паўночнай палове еўрапейскай часткі Расіі, у Сібіры і на Далёкім Усходзе). Параўнальна рэдкі від у , сустракаецца пераважна ў паласе. Сустракаецца таксама на Каўказе. Распаўсюджана на Палессі. Ва Украіне раёны збору сканцэнтраваны ў Валынскай, Ровенскай, Жытомірскай, Кіеўскай, Чарнігаўскай абласцях.
Расце ў рэдкіх сухіх хваёвых і лісцяных лясах, на гарах і высечках, прыморскіх дзюнах і камяністых асыпках. Аддае перавагу адкрытым, добра асветленым сонцам месцам і не пераносіць канкурэнцыі іншых раслін. У межах свайго арэалу сустракаецца рассеяна, курцінамі. Цвіце ў маі-чэрвені. Плады спеюць у верасні.
Расліна мае патрэбу беражлівага выкарыстання, аховы і аднаўлення.
Хімічны склад Лісце талакнянкі ўтрымлівае фенолагліказіды — (8-16 %), метыл-арбуцін, ; свабодны гідрахінон, дубільныя рэчывы пірагалавай групы, урсолавую кіслату, флаваноіды, па структуры нагадваюць , — , таксама нязначную колькасць эфірнага алею.
Збор, перапрацоўка і захоўванне Лісце талакнянкі збіраюць да пачатку або ў пачатку цвіцення, зразаючы галінкі нажамі ці сярпамі. Пры правядзенні паўторных нарыхтовак на адным і тым жа масіве трэба збіраць не больш за 75 % раслін, перыядычнасць нарыхтовак — 4-6 гадоў. Пры зборы трэба адрозніваць талакнянку ад брусніц.
Сушаць галіны на адкрытым паветры ці пад навесамі. Пасля высушвання галіны абмалочваюць, выдаляюць сцёблы, а лісце пакуюць у мяшкі або цюкі вагой па 25, 50, 100 кг. Захоўваюць у сухіх, добра ветраных памяшканнях. Тэрмін захоўвання — пяць гадоў.
Узмоцненая нарыхтоўка лісця талакнянкі ва ўкраінскім Палессі прывяла да значнага збяднення яе запасаў, таму ўжо цяпер неабходна паклапаціцца пра ўзнаўленне зараснікаў. Развядзенне талакнянкі мэтазгодна на палянах, у звадкаваных хваёвых дрэвастоях, на высечках і гарах. Разводзіцца талакнянка як насенным, так і вегетатыўным спосабам, каранёвымі тронкамі. Падсяваннем насення ў маладыя культуры хвоі ў Літве створаны новыя масівы гэтай каштоўнай расліны.
Гаспадарчае значэнне і выкарыстанне Расліна выкарыстоўваецца як дубільная, фарбавальная, лекавая і таніданосная расліна.
Медыцынскае прымяненне
У якасці выкарыстоўваюць лісце талакнянкі () і парасткі талакнянкі (Cormus Uvae ursi), якія нарыхтоўваюць вясной, да цвіцення, ці восенню, у перыяд поўнага паспявання пладоў. Парасткі абразаюць і сушаць пад падстрэшкамі або ў сушылках з добрай вентыляцыяй, лісце аддзяляюць ад сцеблаў ці цалкам выкарыстоўваюць маладыя парасткі.
Фармакалагічныя ўласцівасці абумоўлены утрыманнем у лісці талакнянкі звычайнай фенолагліказіда . Пры трапленні ў арганізм арбуцін гідралізуецца да гідрахінона і глюкозы, які раздражняе нырачную парэнхіму, тым самым выклікаючы дыўрэтычнае дзеянне. Дзякуючы дубільным рэчывам, якія ўтрымліваюцца ў лісці, аказвае дзеянне на страўнікава-кішачны тракт.
Лісце талакнянкі прымяняецца ў выглядзе як мачагоны і дэзінфікавальны сродак пры мачакаменнай хваробе, цыстыце, урэтрытах. Уваходзіць у склад лекавых . Парашок лісця талакнянкі выкарыстоўваецца для вырабу таблетак. Прымяняецца лісце і ў гамеапатыі.
У народнай медыцыне
У народнай медыцыне лісце талакнянкі ўжываюць пры хваробах нырак, мачавога пузыра і іншых хваробах, выкліканых парушэннем абмену рэчываў. Рэкамендуецца таксама талакнянка пры нервовых хваробах, маткавых крывацёках, жаночых хваробах, рэўматызме, астме і да таго падобнае.
У ветэрынарыі
У ветэрынарыі адвар лісця талакнянкі выкарыстоўваюць як мачагонны сродак і пры крывавай мачы ў рагатай жывёлы.
Гарбарная і лёгкая прамысловасць
Талакнянка высока цэніцца ў гарбарнай прамысловасці, яе лісце і карані ўтрымліваюць да 35 % высакаякасных танідаў, прыдатных для дублення тонкіх шкур і афарбоўкі іх у цёмна-шэры і шэра-жоўты колеры.
Лісце прыдатнае і для афарбоўкі воўны ў цёмныя колеры.
Садова-паркавая гаспадарка
Талакнянка — дэкаратыўнае расліна, яе дэкаратыўнасць захоўваецца на працягу ўсяго вегетацыйнага перыяду. Рэкамендуецца для гадоўлі ў садах і лесапарках, для дэкарыравання каменных горак.
Іншае
Маладыя галіны і лісце талакнянкі могуць служыць крыніцай гідрахінону, які выкарыстоўваецца ў фатаграфіі.
Плады служаць кормам для .
Сістэматыка
Сінонімы Спіс складзены на аснове базы дадзеных The Plant List (гл. картку расліны).
Падвіды Arctostaphylos uva-ursi subsp. uva-ursi. Самы распаўсюджаны падвід, расце ў арктычных і субарктычны раёнах Еўразіі і Амерыкі, а таксама ў гарах больш паўднёвых рэгіёнаў. Arctostaphylos uva-ursi subsp. adenotricha. Распаўсюджаны ў гарах Невады (ЗША). Arctostaphylos uva-ursi subsp. coactilis. Распаўсюджаны ў прыбярэжных раёнах Паўночнай і Цэнтральнай Каліфорніі (ЗША). Arctostaphylos uva-ursi subsp. cratericola. Гэты падвід эндэмічны для высакагорных раёнаў Гватэмалы, дзе расце на вышыні 3000-4000 м над узроўнем мора.
У культуры
У мастацтве
У 1954 годзе выява талакнянкі звычайнай была выкарыстана на паштовай марцы Балгарыіhttps://нумизмания.рф/catalogue/8118/248240/ .
Літаратура
— УДК 582.912.42 , , А. М. Краснова; «» Справочник; Киев, , 1983.
Спасылкі
USDA Plants Profile Medicinal Plants Bearberry description and use
Катэгорыя:Верасовыя Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1825 годзе Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі