Пі́жаўка, ручай Крупец (у верхнім цячэнні) — рака ў Верхнядзвінскім і Расонскім раёнах Віцебскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Свольна (басейн Заходняй Дзвіны).

Даўжыня ракі 12 км, з іх 10,5 км на тэрыторыі Верхнядзвінскага раёна. Плошча вадазбору 30 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,8 м/км. Выток Піжаўкі знаходзіцца за 5 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад вёскі Дубровы Верхнядзвінскага раёна. Упадае ў Свольну каля вёскі Маторына Расонскага раёна. Прыток — ручай (правы).

Літаратура

Ліст карты N-35-9. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1984 г.

Спасылкі Общая характеристика речной сети Витебской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Рэкі Расонскага раёна Катэгорыя:Рэкі Верхнядзвінскага раёна Катэгорыя:Басейн Свольны