Яўген Мікалаевіч Рубан (19 чэрвеня 1941 — 17 лістапада 1997, Гродна) — беларускі шахматыст, майстар спорту СССР.

Біяграфія Выхаванец беларускай шахматнай школы. Дзіцячыя гады правёў у Гродне. Скончыў філасофскі факультэт ЛДУ. Быў удзельнікам некалькіх чэмпіянатаў Ленінграда і Беларусі. У паўфінале 39-га першынства Ленінграда 1966 года выканаў норму майстраПазней быў пазбаўлены звання, але працягваў выступаць у спаборніцтвах., а затым у фінале заваяваў званне чэмпіёна. У наступным годзе на першынстве СССР сярод студэнтаў у Растове-на-Доне падзяліў 4—6-e месцы з Вадзімам Файбісовічам і Навумам Рашкоўскім. Саступіў паў-ачка Ісаку Баляслаўскаму і заняў другое месца ў чэмпіянаце Беларусі 1964 года. У 1975 годзе, выступаючы па-за конкурсам, быў першым у выніковай табліцы чэмпіянату БССР. Гуляў за зборную каманду Ленінграда ў матчах супраць Узбекістана, Масквы і Беларусі. Прадстаўляў беларускую каманду на сустрэчы з шахматыстамі ГДР. Двойчы судзімы ў сувязі са сваёй гомасексуальнасцю (у СССР мужчынскія аднаполыя стасункі падлягалі крымінальнаму пераследу).

У 1980-я і 1990-я гады жыў у Гродне. Уваходзіў у кола знаёмых Аляксандра Раманава.

Літаратура Иванов С., Кентлер А., Файбисович В., Хропов Б. Шахматная летопись Петербурга. 1900—2005. Чемпионаты города. Изд. 2-е, испр. и доп. СПб.: Коста, 2005. 296 с. Геллер А. и Дэуэль А. Дебютант становится чемпионом. [О победителе XXXIX шахматного чемпионата Ленинграда Е. Рубане]. // Шахматы в СССР. — 1966. — № 9. — С. 20. Геллер А. Знакомьтесь: Евгений Рубан. // Шахматная Москва. — 1966. — № 13. — С. 3.

Спасылкі Асабістая картка Яўгена Рубана на сайце 365chess.com Генна Сосонко: «Клейменый»

Катэгорыя:Шахматысты Беларусі Катэгорыя:Шахматысты СССР Катэгорыя:Выпускнікі філасофскага факультэта СПбДУ Катэгорыя:Загінулі ў аўтамабільных катастрофах Катэгорыя:Майстры спорту СССР