Перасо́пенка, Перасопня — рака ў Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Суша (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 18 км. Плошча вадазбору 60 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 м/км. Пачынаецца за 2 км у напрамку на ўсход ад вёскі Убалацце. Упадае ў Сушу за 0,7 км на паўднёвы захад ад вёскі Перасопня. Вадазбор у межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Асноўны прыток — рака Перасека (справа).

Літаратура

Ліст карты N-35-95. Выданне 1981 г. Ліст карты N-35-96. Выданне 1981 г.

Спасылкі Общая характеристика речной сети Могилёвской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Рэкі Клічаўскага раёна Катэгорыя:Басейн Ольсы