Ві́цьба — рака Беларусі, ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці, левы прыток ракі Дзвіна.

Назва На думку У. Ніканава, гідронім Віцьба можа паходзіць ад слав. віцца або ад агульнаіндаеўрап. ud «вада»В. А. Никонов. Краткий топонимический словарь. Москва, 1966. С. 85..

На думку В. Жучкевіча, у аснове назвы Віцьба тэрмін віць «вільготнае месца, багна» у спалучэнні з фармантам -ба, які надае прыналежнасць да месца. У тапаніміі Беларусі гэты тэрмін сустракаецца неаднаразова. Прыкладна ў тым жа сэнсе тлумачаць тэрмін у сувязі з наяўнасцю ў Балгарыі такіх жа назваў (р. Віт)В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 53..

На думку У. Тапарова, назва балцкага паходжання. Найраней засведчаная форма «Відба» дае падставы аднавіць стадыі эвалюцыі гідроніма ў часе: Відба < *Vid-ъp- < *Vid-up- «Сярэдняя рака». Назва Віцебска у такім выпадку ўзыходзіла б да словазлучэння тыпу *Vid-ъp-ьskъ gorodъ. Рэканструяваная форма *Vid-up-, на думку Тапарова, адпавядае літоўскім гідронімам тыпу Vidupė, Vidupis (літ. upė «рака»), сустракаюцца неаднаразова; Vidauja, Videnis, Vidinkstas. За межамі Беларусі такога ж паходжання, што і Віцьба, назва ракі Выцебець (< Віцебець) на Верхнім Павоччы. Сувязь з vid- пацвярджае суседства ракі Выцебець з ракой СярэдняяB. H. Топоров. Балтийский элемент в гидронимии Поочья. II // Балто-славянские исследования. 1987. Москва, 1989. С. 63-64..

На думку А. Рогалева, у аснове назвы старажытны корань віт-, які мае значэнне «вада», «вільгаць» і выяўляецца на прасторах, дзе распаўсюджаны індаеўрапейскія і фіна-угорскія мовыА. Ф. Рогалев. Географические названия в калейдоскопе времен. Гомель, 2011. С. 196..

На думку У. Васільева, назва ракі паходзіць ад ўсходнеславянскай лексемы *vitьba: ад праслав. *viti «віць» з суфіксам -ьbaВ. Л. Васильев. Славянские топонимические древности Новгородской земли. Новгород, 2012. С. 353-355..

На думку В. Шадыры і Р. Аўчыннікавай, гідронім Віцьба паходзіць ад фіна-угорскага віт «вада»В. И. Шадыро, Р. И. Овчинникова. О финно-угорском субстрате на севере Белоруссии (гидронимия и археология) // Археология и история Пскова и Псковской земли. Псков, 1992. С. 60-62..

На думку С. Файнбарка, назва вельмі старажытнага паходжання. Тапааснова і тапафармант звязаныя з уральскім wetti, иде «шлях, дарога» і ба, бі, бу, бы «рака, вада»С. А. Файнбарк. Происхождение названий рек и озер бассейнов Верхневолжья и Верхней Мсты. 2015. С. 66..

На думку А. Сапунова, рака Віцьба атрымала назву ад лукавін: пры цячэнні паміж ярамі яна мусіла віццаСапунов А. П. Историко-статистический очерк города Витебска / Комис. по работе в архивах Витебской епархии; Подг. интернет-публ. свящ. Владимира Горидовца. — Изд. отд. Витебской епархии. — Витебск, 2006..

На думку Ю. Трусмана, назва ракі паходзіць ад фінскага viettävä «спадзісты, спусцісты» або ад ліўскага viidöb «павозка, воз», ліўскага viid, фінскага viedä «вадзіць, весці»Ю. Ю. Трусман. Этимология местных названий Витебской губернии. Ревель, 1897. С. 53..

Паводле Ю. Покарнага, ад індаеўрапейскага ṷeidh-, ṷidh- «аддзяляць» паходзяць ст.-інд. vídhyati «пратыкае», vidhú- «самотны», vihurá- «асобны», лац. dīvidō «аддзяляць», літ., лтш. vidus «унутранасць», літ. vidurys «сярэдзіна» і інш.J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 1127—1128, 1177..

Гідраграфія Даўжыня ракі — 33 км. Пачынаецца за 3 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Паддуб’е, цячэ ў межах паўночна-заходніх схілаў Віцебскага ўзвышша. Асноўныя прытокі: Горнаўка (злева) і Сільніца (справа), у межах Віцебска ўпадае ручай Дунай (злева). У ніжнім цячэнні на працягу 5 км цячэ ў межах Віцебска, дзе і ўпадае ў Заходнюю Дзвіну. У сутоках, паводле Віцебскага летапісу, у 974 годзе быў заснаваны горад. Назва ракі і дала найменне гораду.

Рэчышча Віцьбы звілістае. У межах Віцебска рукавы ўтвараюць 3 астравы. На берагах і астравах ракі створана зона адпачынку, у якую ўваходзіць парк імя Фрунзэ, парк імя 40-годдзя УЛКСМ. На правым беразе размешчаны Батанічны сад. Берагі ракі злучаныя аўтамабільнымі і пешаходнымі мастамі. thumb|left|Зона адпачынку з астравамі

У пойме ракі вадасховішча Тулава. У басейне ракі знаходзяцца азёры Абухаўскае і Талыні.

Літаратура

Спасылкі Рака Віцьба

Катэгорыя:Прытокі Заходняй Дзвіны Катэгорыя:Рэкі Віцебскага раёна