«Mine» (бел. «Мой») — лід-сінгл амерыканскай кантры спявачкі Тэйлар Свіфт з яе трэцяга студыйнага альбома «Speak Now», выпушчаны 4 жніўня 2010 пад лэйблам Big Machine. Песня была напісана самой спявачкай, а сапрадзюсарам стаў Натан Чэпман.

Кампазіцыя і відэакліп мелі значную папулярнасць і станоўчыя водгукі. 8 чэрвеня 2011 года відэакліп песні атрымаў прэстыжную прэмію «Найлепшае відэа года» на штогадовай цырымоніі «The 2011 CMT Music Awards» канала Country Music TelevisionBMI Country Royalty Reigns at 2011 CMT Music Awards. June 10, 2011. 15 мая 2012 года спявачка за песню «Mine» была ўдастоена прэміі для аўтараў-песеннікаў BMI Pop Awards у намінацыі «Award-Winning Songs»Carole King Named BMI Icon at 60th Annual BMI Pop Awards. May 16, 2012. Сінгл увайшоў у дзесятку найлепшых хітоў у Аўстраліі, Канадзе, ЗША, Японіі, заняў № 1 у Adult Contemporary і № 2 у Country Songs, стаў плацінавым у Канадзе і тройчы плацінавым — у ЗША.

Інфармацыя «Mine», як і ўсе 14 трэкаў з альбома «Speak Now», Тэйлар Свіфт напісала самастойна. Яна таксама стала сапрадзюсарам разам з Натанам Чэпманам. Першапачаткова рэліз планаваўся на 16 жніўня 2010. Аднак, пасля ўцечкі несанкцыянаванага нізкаякаснага файла ў Інтэрнэт, кіраўніцтва лэйбла Big Machine Records вырашыла паскорыць гэты працэс і выпусціла песню на кантры-радыё і на iTunes на 12 дзён раней запланаванага тэрміну, 4 жніўня 2010 года.

Песня атрымала ў асноўным станоўчыя водгукі музычных выданняў і крытыкаў: "Rolling Stone", Roughstock, "Digital Spy", "Chicago Tribune", "Daily News".

У ЗША яшчэ за два дні да афіцыйнага рэлізу стала зразумела, што «Mine» выйдзе накладам каля 350,000 лічбавых загрузак і, магчыма, дэбютуе ў найлепшай тройцы "Billboard" Hot 100. У тыдзень, які сканчываўся 21 жніўня 2010, песня дэбютавала на № 1 у Hot Digital Songs з накладам у 297,000 лічбавых загрузак, якія і вывелі яе на трэцяе месца у асноўным агульнанацыянальным хіт-парадзе ЗША "Billboard" Hot 100. Гэта зрабіла Тэйлар Свіфт другой ў гісторыі хіт-парада спявачкай з некалькімі трэкамі, што дэбютавалі у топ-5 за адзін каляндарны год (першай была Мэрая Кэры).

З загрузкамі 297,000 «Mine» стаў 8-м у спісе лічбавых бэстсэлераў-дэбютантаў у гісторыі і 4-м найлепшым у 2010 годзе.«Mine» таксама стала № 1 у Adult Contemporary, № 7 у Adult Pop Songs і № 12 у Pop Songs. 29 лістапада 2011 песня атрымала другую плацінавую сертыфікацыю RIAA. Да жніўня 2012 «Mine» мела наклад 2,081,000 копій у ЗША, стаўшы 5-м самым паспяховым сінглам Тэйлар Свіфт на той момант. На цяперашні час трэкс стаў тройчы плацінавым у Амерыцы.

«Mine» мела параўнальна нядрэнны поспех і за межамі ЗША. Яна дасягнула № 7 у Канадскім чарце з накладам 15,000 лічбавых загрузак. Пазней капмпазіцыя была сертыфікавана ў плацінавым статусе ў гэтай краіне. 22 жніўня 2010 года песня ўвайшла ў хіт-парад Аўстраліі, дайшоўшы ў ім да № 9. На зялёным кантыненце сінгл атрымаў залаты статус за тыраж, які перавысіў 35,000 копій. 9 жніўня 2010 года трэк дэбютаваў на № 30 у Новай Зеландыі, праз тыдзень дасягнуўшы месца № 16. 30 кастрычніка 2010 года сінгл дасягнуў № 30 у Вялікабрытаніі. У Ірландыі ён дасягнуў № 38. У кантынентальнай Еўропе «Mine» меў такія паказчыкі: № 70 у аб'яднаным еўрапейскім хіт-парадзе Eurochart Hot 100 Singles, № 48 у Бельгіі і № 48 у Швецыі.

Патаемнае пасланне — «Toby» (бел. «Тобі» — імя каханага спявачкі).

Відэакліп

Відэакліп быў зняты рэжысёрам Раманам Уайтам, які раней ужо працаваў над папярэднімі кліпамі спявачкі: «You Belong With Me» і «Fifteen». Музычнае відэа было знята ў невялікім пасёлку Кеннебанкпарт у акрузе Ёрк штат Мэн, ЗША. Адну з асноўных роляў у кліпе сыграў брытанскі акцёр Тобі Хэмінгуэй. Прэм'ера кліпа адбылася 27 жніўня 2010 на кантры-канале Country Music Television у спецыяльнай паўгадзіннай перадачы з паказам закулісных сцэн працэсу стварэння відэа.

Тэйлар Свіфт потым вярнулася ў Кеннебанкпарт для прэм'еры кліпа і каб сустрэнецца з мясцовым насельніцтвам. У сустрэчы ўдзельнічала каля 800 чалавек, у тым ліку былы 41-шы прэзідэнта ЗША Джорджа Буша-старэйшага, прывезенага сваім унукам паглядзець на спявачку.

Версіі Лічбавая дыстрыбуцыя «Mine» — 3:49 Eўрапейская лічбавая дыстрыбуцыя/Брытанская лічбавая дыстрыбуцыя 1 «Mine» — 3:49 Брытанская лічбавая дыстрыбуцыя 2 «Mine» — 3:49 «Mine» (Музычнае відэа) — 3:55 Поп-мікс «Mine» (Pop Mix Version) — 3:50 Германія/Вялікабрытанія CD-сінгл «Mine» — 3:49 «Mine» (Амерыканская версія) — 3:51

Чарты

Штотыднёвыя чарты Чарт (2010)Вышэйшаяпазіцыя ARIA9 Ultratip Flanders48 Canadian Hot 1007 Eurochart Hot 100 Singles70 Media Control AG57 Rádiós Top 4013 IRMA38 FIMI34 Japan Hot 1006 RIANZ16 IFPI76 Spanish Airplay Chart19 Sverigetopplistan48 UK Singles Chart30 Billboard Hot 1003 Billboard Adult Contemporary1 Billboard Adult Top 407 Hot Country Songs2 Billboard Mainstream Top 4012

Выніковыя гадавыя чарты Чарт (2010)Пазіцыя ARIA86 Canadian Hot 10051 Hungarian Airplay Chart69 Japan Hot 10039 RIANZ13 UK Singles29 Billboard Hot 10046 Billboard Adult Contemporary Songs23 Billboard Adult Pop Songs38 US Country Songs 38