Гаўрыі́л Аляксе́евіч Паве́цьеў (, с. Стараяшкіна, Самарская губерня, Расійская Імперыя, цяпер Бузулуцкі раён — , СССР) — член дэлегацыі БССР на VII, VIII і XVII сесіях ААН, удзельнік 1-й і 2-й Канферэнцый ААН па марскім праве, дырэктар Мінскага юрыдычнага інстытута, прарэктар БДУ па навуковай рабоце, даследчык працоўнага права ў БССР.Юрыдычны факультэт. Гісторыя. Сучаснасць. Імёны / рэдсавет : С. А. Балашэнка (старш.) і інш. ; рэдкал. : С. А. Балашэнка (адк. рэд.), А. В. Шыдлоўскі (нам. адк. рэд.) [і інш.]. — Мінск : БДУ, 2015. — 263 с. : іл.
Біяграфія Гаўрыіл Аляксеевіч нарадзіўся ў 1909 годзе ў с. Стара-Яшкіна Самарскай губерні Расійскай імперыі (цяпер Бузулуцкі раён).
У 1933 годзе скончыў Ленінградскі інстытут савецкага кіравання, у тым жа годзе аспірантуру пры І-м Ленінградскім юрыдычным інстытуце. Працаваў дацэнтам кафедры працоўнага права і памочнікам загадчыка вучэбнай часткі гэтага ж інстытута з 1937 па 1941 год.
Калі пачалася Вялікай Айчынная вайны быў прызваны ў армію, да 1943 года быў членам, а потым намеснікам старшыні Ваеннага трыбунала Войскаў абароны тылу Ленінградскай вобласці. З 1941 па 1943 знаходзіўся ў блакадным Ленінградзе. Пасля зняцця блакады быў пераведзены ў Маскву, дзе да 1945 года займаў пасаду інспектара і старшага інспектара Упраўлення ваенных трыбуналаў Войскаў абароны тылу ў цэнтральным апараце Народнага камісарыята юстыцыі СССР. Праводзіў рэвізійныя праверкі ў шэрагу саюзных рэспублік (БССР, УССР, АзССР, АрССР, ГССР і КазССР).
З 31 снежня 1945 года займаў пасаду дырэктара Мінскага юрыдычнага інстытута, а пасля яго ўключэння ў БДУ, як юрыдычнага факультэта, — прарэктара БДУ па навуковай рабоце.
Абараніў кандыдацкую дысертацыю ў 1948 годзе па тэме «Прававое рэгуляванне падрыхтоўкі кваліфікаваных працоўных кадраў для сацыялістычнай прамысловасці» у Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК ВКП(б) у Маскве.http://www.law.bsu.by/content/?8379 Гэтая праца з’яўлялася другой у гісторыі Беларусі дысертацыяй па працоўным праве.
З 1950 па 1971 год загадваў кафедрай грамадзянскага права і працэсу, выкладаў працоўнае права.
З’яўляўся членам урадавай камісіі па кадыфікацыі заканадаўства, Навукова-метадчынага саветы пры Вярхоўным Судзе БССР, Метадычнага саветы пры Пракуратуры БССР, Рэспубліканскага камітэта прафсаюза работнікаў, школ, вузаў і навуковых устаноў, рэктарам Грамадскага ўніверсітэта прававых ведаў.
Пад яго кіраўніцтвам былі абароненыя трэцяя (Ю. П. Смірноў у 1960) і чацвёртая (Л. Л. Астроўскі ў 1962) ў беларускай гісторыі кандыдацкія дысертацыі па працоўным праве.
Узнагароды і званні За ваенныя і працоўныя заслугі ўзнагароджаны: Ордэнам Чырвонай зоркі; Ордэнам Айчынай вайны І ступені; Медалём «За абарону Ленінграда»; Медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчынай вайне 1941—1945 гг»; Ордэнам «Знак Пашаны»; Медалём «За працоўную доблесць»; Медалём «За працоўную адзнаку»; Медалём «За доблесную працу»; Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР. Урадам Беларускай ССР яму была ўстаноўленая персанальная пенсія рэспубліканскага значэння.
Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ Катэгорыя:Дэканы юрыдычнага факультэта БДУ Катэгорыя:Юрысты Беларусі Катэгорыя:Юрысты СССР Катэгорыя:Нарадзіліся ў Арэнбургскай вобласці