Партрэт Адама Ежы Чартарыйскага — прыжыццёвы партрэт палітычнага і культурнага дзеяча, мецэната Адама Ежы Чартарыйскага аўтарства Язэпа Аляшкевіча. Цяпер захоўваецца ў Нацыянальным музеі ЛітвыAdomo Jurgio Čartoriskio portretas.
Апісанне
Гэты партрэт з'яўляецца адным з ранніх вядомых твораў мастакаБарыс Лазука відавочна апісвае гэту карціну, але называе яе партрэтам Адама Казіміра Чартарыйскага.
У карціне А. Чартарыйскі прадстае ў акружэнні і трактоўцы, якія не пакідаюць сумненняў аб значнасці паказанай асобы. Фонам служыць паўкружжа сцяны з нішамі і пілястрамі, уважліва ўпарадкаваныя складкі рассунутай заслоны. Як гэта і патрабавалася ў класіцыстычных партрэтах, прадметнае акружэнне зведзена да мінімуму. Паказаны толькі стол з кнігай і чарнільніцай, крэсла, на якім ляжаць шпага і . Але кожны прадмет выразна ўказвае на грамадскае становішча мадэлі. Не выпадкова і адпаведная поза партрэтуемага: А. Е. Чартарыйскі прадстае ў рост, адна рука яго ляжыць на стале, другая — на поясе.
Катэгорыя:Нацыянальны музей Літвы Катэгорыя:Чартарыйскія Катэгорыя:Жывапіс Беларусі Катэгорыя:Карціны паводле алфавіта Катэгорыя:Партрэты