Беларуская федэрацыя футбола (БФФ) — грамадская арганізацыя, якая займаецца правядзеннем футбольнага першынства і падрыхтоўкай зборных Беларусі па футболе.
Гісторыя Заснаваная 22 снежня 1989 года. З 1992 года ў складзе Міжнароднага саюза футбольных таварыстваў, а з 1993 года — Саюзу еўрапейскіх футбольных таварыстваў.
Перыяд кіраўніцтва У. Базанава 27 сакавіка 2019 года старшынёй БФФ быў абраны Уладзімір БазанаўВладимир Базанов официально стал новым главой АБФФ.
У пачатку 2020 года, падчас пандэміі COVID-19, калі ўсе еўрапейскія чэмпіянаты і большасць сусветных былі спынены, кіраўніцтва АБФФ прыняло рашэнне чэмпіянат Беларусі працягваць. У далейшым асобныя матчы пераносіліся ў сувязі з успышкамі хваробы ў камандах, але не заўсёды: напрыклад, некалькі футбалістаў брэсцкага «Дынама» былі вымушаны гуляць з COVID-19 супраць «Смалявічаў» (16-ы тур) і гродзенскага «Нёмана» (18-ы тур).
У жніўні 2021 года падчас пратэстаў у краіне кіраўніцтва АБФФ не дазваляла масава збірацца заўзятарам у Мінску: адбыліся пераносы гульняў 21-га тура чэмпіяната Беларусі сталічных клубаў «Дынама» і «Мінск»; пазней матчы праходзілі без гледачоў.
Вясной 2020 года УЕФА зрабіла заяву, што выплаціць кожнай асацыяцыі, у т.л. АБФФ, 4,3 млн еўра. Аднак, ці атрымала федэрацыя грошы, і калі так, то на што яны былі зрасходаваны, невядома.
За 2019 — першую палову 2021 гадоў пры старшынстве Базанава на пасадзе старшыні нацыянальная зборная правяла 24 матчы, з якіх 7 перамог, 3 нічыі і 14 паражэнняў. У перыяд кіраўніцтва Уладзіміра Базанава 5 прафесійных футбольных клубаў спынілі існаванне.
Скандалы У красавіку 2021 года адзін з намеснікаў старшыні федэрацыі Міхаіл Юр’евіч Ботнікаў быў спынены супрацоўнікамі ДАІ, якія зафіксавалі алкагольнае ап’яненне (1,3 праміль). Быў складзены пратакол па ч.2 арт. 18.15 КоАП Рэспублікі Беларусь.
Структура АБФФ У адпаведнасці з палажэннямі Статута АБФФ акрамя Канферэнцыі, як вышэйшага органа, органы Асацыяцыі падпадзяляюцца на некалькі груп.
Кіруючыя органы: Выканаўчы камітэт (Выканкам); Бюро Выканаўчага камітэта (Бюро Выканкама); Старшыня.
Дысцыплінарныя і юрысдыкцыйных органы: Футбольны арбітраж; Апеляцыйны камітэт; Камітэт кантрольна-дысцыплінарны і па этычных пытаннях; Камітэт па клубнаму ліцэнзаванню; Апеляцыйны камітэт па клубнаму ліцэнзаванню; Камітэт па статусе і пераходах футбалістаў.
Адміністрацыйны орган: Адміністрацыя АБФФ.
Орган фінансавага кантролю: Унутраны орган фінансавага кантролю — кантрольна-рэвізійная камісія.
Старшыні Яўген Шунтаў (1989—1999) Рыгор Фёдараў (1999—2003) Генадзь Мікалаевіч Невыглас (2003 — 22 красавіка 2011) Сяргей Мікалаевіч Румас (22 красавіка 2011 — 27 сакавіка 2019) Уладзімір Аляксандравіч Базанаў (27 сакавіка 2019 — 22 сакавіка 2023) Мікалай Мікалаевіч Шарснёў (з 22 сакавіка 2023)
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Футбол у Беларусі Беларусь Катэгорыя:Спартыўныя арганізацыі Беларусі