Мікала́й Сі́даравіч Ула́сік (, Бабынічы Гродзенскай губерні, Расійская імперыя — , Масква, РСФСР, СССР) — супрацоўнік органаў дзяржаўнай бяспекі СССР. Начальнік аховы І. В. Сталіна (1931—1952). Генерал-лейтэнант (1945).
Біяграфія Нарадзіўся ў беднай сялянскай сям'і. Беларус. Скончыў тры класа сельскай царкоўна-прыходскай школы. Працоўную дзейнасць пачаў з трынаццаці гадоў: чорнарабочы ў памешчыка, землякоп на чыгунцы, чорнарабочы на папяровай фабрыцы ў Екацярынаславе.
Пачатак службы
У сакавіку 1915 года быў прызваны на ваенную службу. Служыў у 167-м Астрожскім пяхотным палку, у 251-м запасным пяхотным палку. За адвагу ў баях Першай сусветнай атрымаў Георгіеўскі крыж. У дні Кастрычніцкай рэвалюцыі, будучы ў званні унтэр-афіцэра, разам з узводам перайшоў на бок Савецкай улады.
У лістападзе 1917 года ён паступіў на службу ў маскоўскую міліцыю. З лютага 1918 года — у Чырвонай Арміі, удзельнік баёў на Паўднёвым фронце пад Царыцынам, быў памочнікам камандзіра роты ў 38-м працоўным Рагожска-Сіманаўскім пяхотным палку.
Член РКП(б) з 1918 года.
У верасні 1919 года пераведзены ў органы УЧК, працаваў пад непасрэдным кіраўніцтвам Дзяржынскага ў цэнтральным апараце, быў работнікам асобага аддзела, старшым упаўнаважаным актыўнага аддзялення аператыўнай часткі. З мая 1926 года стаў старшым упаўнаважаным Аператыўнага аддзялення АДПУ, з студзеня 1930 года — памочнік начальніка аддзялення там жа.
Начальнік аховы Сталіна
У 1927 годзеhttp://newsru.com/russia/09mar2011/stalin.html ўзначаліў спецахову Крамля і стаў фактычным начальнікам аховы Сталіна. Пры гэтым афіцыйная назва яго пасады неаднаразова змянялася ў сувязі з пастаяннымі рэарганізацыямі і перадпарадкаваннямі ў органах бяспекі. З сярэдзіны 1930-х гадоў — начальнік аддзялення 1-га аддзела (ахова вышэйшых службовых асоб) Галоўнага ўпраўлення дзяржаўнай бяспекі НКУС СССР, з лістапада 1938 года — начальнік 1-га аддзела там жа. У лютым—ліпені 1941 года гэты аддзел знаходзіўся ў складзе Народнага камісарыята дзяржаўнай бяспекі СССР, затым быў вернуты ў НКУС СССР. З лістапада 1942 года — першы намеснік начальніка 1-га аддзела НКУС СССР, начальнік, першы намеснік начальніка 6-га Упраўлення НКДБ СССР (1943—1946), начальнік Упраўлення аховы № 2 МДБ СССР (красавік — май 1946 г.), начальнік Галоўнага ўпраўлення аховы МДБ СССР (снежань 1946 г. — красавік 1952)http://www.runivers.ru/vestnik/issues/8964/479298/ .
Уласік доўгія гады быў асабістым целаахоўнікам Сталіна і даўжэй за ўсіх пратрымаўся на гэтай пасадзе. Прыйшоўшы ў яго асабістую ахову ў 1931 годзе, ён не толькі стаў яе начальнікам, але і пераняў многія бытавыя праблемы сям'і Сталіна, членам якой быў па сутнасці. Пасля смерці жонкі Сталіна Н. С. Алілуевай ён быў таксама выхавальнікам дзяцей, практычна выконваў функцыі мажордома.
Уласік вельмі негатыўна ацэньваецца Святланай Алілуевай у кнізе «Дваццаць лістоў да аднаго» і станоўча — прыёмным сынам І. В. Сталіна Арцёмам Сяргеевым, які лічыць, што роля і ўклад М. С. Уласіка яшчэ не ацэненыя да канца.
М. С. Уласік з І. В. Сталіным і яго сынам Васілём. Блізкая дача ў Валынскім, 1935 год М. С. Уласік з жонкай Марыяй Сямёнаўнай, 1930-я гады М. С. Уласік (крайні справа) суправаджае І. В. Сталіна на Патсдамскай канферэнцыі, 1 жніўня 1945 года М. С. Уласік у працоўным кабінеце. Пачатак 1940-х гадоў У 1947 годзе абраны дэпутатам Маскоўскага гарадскога савета дэпутатаў працоўных 2-га склікання.
У маі 1952 года быў зняты з пасады начальніка аховы Сталіна і накіраваны ў уральскі горад Асбест намеснікам начальніка Бажэнаўскага папраўча-працоўнага лагера МУС СССР. Арыштаваны ў пачатку снежня гэтага ж года. Выключаны з партыі пасля арышту па справе лекараў 16 снежня 1952 года. Новым начальнікам аховы Сталіна прызначаны палкоўнік Мікалай Новік. Праз 10 месяцаў пасля зняцця Мікалая Уласіка з пасады, Іосіф Сталін памёр.
Арышт, суд, ссылка 16 снежня 1952 года, у сувязі з справай лекараў быў арыштаваны, паколькі ён «забяспечваў лячэннем членаў урада і адказваў за добранадзейнасць прафесуры».
17 студзеня 1953 года Ваенная калегія Вярхоўнага Суда СССР прызнала яго вінаватым у злоўжыванні службовым становішчам пры асабліва абцяжваючых абставінах, прысудзіўшы па арт. 193-17. п. «б» КК РСФСР да 10 гадоў высылкі, пазбаўлення генеральскага звання і дзяржаўных узнагарод.
Па амністыі 27 сакавіка 1953 года тэрмін Уласіку быў скарочаны да пяці гадоў, без паражэння ў правах. Накіраваны для адбыцця высылкі ў Краснаярск.
Пастановай Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 снежня 1956 года Уласік быў памілаваны са зняццем судзімасці, але ў вайсковым званні і ўзнагароды адноўлены не быў.
У сваіх успамінах Уласік пісаўВласик Н. С. Последние годы // Логинов В. М. Тени Сталина: Генерал Власик и его соратники. — М.: Современник, 2000. — С. 136. — ISBN 5-270-01297-9.:
Жыў у Маскве. Памёр 18 чэрвеня 1967 года ў Маскве ад раку лёгкіхСовершенно секретно . Пахаваны на Новых Данскіх могілках.
Рэабілітацыя 28 чэрвеня 2000 года пастановай Прэзідыума Вярхоўнага Суда Расійскай Федэрацыі прысуд 1955 года ў дачыненні да Уласіка адменены і крымінальная справа спынена «за адсутнасцю складу злачынства».
У кастрычніку 2001 года дачцэ Уласіка былі вернутыя ўзнагароды, канфіскаваныя па прысудзе судуВласика опять лишили наград..
Узнагароды знак Георгіеўскі крыж 4-й ступені Тры ордэна Леніна (26.04.1940, 21.02.1945Награждён в соответствии с Указом Президиума Верховного Совета СССР от 04.06.1944 «О награждении орденами и медалями за выслугу лет в Красной Армии», 16.09.1945) Чатыры ордэна Чырвонага СцягаХронос (28.08.1937, 20.09.1943, 03.11.1944, 20.07.1949) Ордэн Кутузава I-й ступені (24.02.1945) Ордэн Чырвонай Зоркі (14.05.1936) Медаль «ХХ гадоў РСЧА» (22.02.1938) Медаль «За абарону Масквы» Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.» Два знакі Ганаровы працаўнік УЧК-ДПУ (20.12.1932, 16.12.1935)
Спецыяльныя і воінскае званне Маёр дзяржбяспекі (11.12.1935) Старшы маёр дзяржбяспекі (26.04.1938) Камісар дзяржбяспекі 3-га рангу (28.12.1938) Генерал-лейтэнант (12.07.1945)
Асабістае жыццё Жонка — Марыя Сямёнаўна Уласік (1908—1996).
Прыёмная дачка — пляменніца Надзея Мікалаеўна Уласік-Міхайлава (нар. 1935), працавала мастацкім рэдактарам і мастаком-графікам у выдавецтве «Навука».
Мікалай Уласік захапляўся фатаграфіяй. Яму належыць аўтарства многіх унікальных фатаграфій Іосіфа Сталіна, членаў яго сям'і і бліжэйшага акружэння«Ты уж достань мне, пожалуйста, звезду» // Частный корреспондент.
Гл. таксама Аляксандр Мікалаевіч Паскробышаў
Кінаўвасабленні — Ближний круг (у ролі Уласіка — Алег Табакоў). — Сталин. Live (у ролі Уласіка — Юрый Гамаюнаў). — Приказано уничтожить! Операция: «Китайская шкатулка» (у ролі Уласіка — Міхаіл Самахвалаў). — Ялта-45 (у ролі Уласіка — Барыс Каморзін). — Сын отца народов (у ролі Уласіка — Юрый Лахін). — Убить Сталина (у ролі Уласіка — Уладзімір Юматаў). — Власик. Тень Сталина (тэлесерыял, у ролі Уласіка — Канстанцін Мілаванаў).
Літаратура Власик Н. С. Воспоминания о И. В. Сталине. Власик Н. С. // Петров Н. В., Скоркин К. В. Кто руководил НКВД, 1934—1941: справочник / Под ред. Н. Г. Охотина и А. Б. Рогинского. — М.: Звенья, 1999. — 502 с. — 3000 экз. — ISBN 5-7870-0032-3. В. Логинов. Тени Сталина: Генерал Власик и его соратники. — М.: Современник, 2000. — 152 с. — ISBN 5-270-01297-9. Артём Сергеев, Екатерина Глушик. Беседы о Сталине. — М.: Крымский мост-9Д, 2006. — 192 с. — (Сталин: Первоисточники). — 5000 экз. — ISBN 5-89747-067-7. Артём Сергеев, Екатерина Глушик. Как жил, работал и воспитывал детей И. В. Сталин. Свидетельства очевидца. — М.: Крымский мост-9Д, НТЦ «Форум», 2011. — 288 с. — (Сталин: Первоисточники). — 2000 экз. — ISBN 978-5-89747-062-4.
Спасылкі Крэмль-9. Запіскі целаахоўніка. Генерал Уласік — целаахоўнік Сталіна Л. Калеснік. Галоўны целаахоўнік Сталіна (Судовая справа М. С. Уласікка) Трафейныя каровы для генерала Уласіка Успаміны начальніка асабістай аховы І. В. Сталіна, , , , Запіскі галоўнага ахоўніка Сталіна Варыянты біяграфіі на сайце Хронаса Асабісты фатограф Сталіна
Катэгорыя:Мемуарысты Расіі Катэгорыя:Пасмяротна рэабілітаваныя Катэгорыя:Пахаваныя на Данскіх могілках Катэгорыя:Рэпрэсаваныя военачальнікі Катэгорыя:Памерлі ад раку лёгкага Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны