Абрахам Мошэ Бернштэйн (; , в. , Шацкая воласць, Ігуменскі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя — , Вільня, Віленскае ваяводства, Польская Рэспубліка) — кантар, хормайстар, кампазітар яўрэйскай літургічнай і народнай музыкі, , музыказнавец і .
Біяграфія Нарадзіўся 21 жніўня 1866 года ў Шацку. Быў шостым дзіцём у сям’і. Вучыўся ў яўрэйскай школе. У 1876 годзе памерла маці Бернштэйна.
Быў кантарам і дырыжорам хору у Беластоку. У 1893—1923 гадах — кантар сінагогі Тагарас Кадэш у Вільні.
Памёр 4 чэрвеня 1932 года ў Вільні.
Творчасць Бернштэйн паклаў на музыку звыш 150 вершаў на іўрыце і ідышы, з якіх найболей вядомыя «Замд унд Штэрн» («Пясок і зоркі») і «Хэмерл» («Малаточак»). Сабраў калекцыю народных мелодый (выдадзены ў складанцы «Музікалішэр Пін-кос», 1927) і кантарскіх песень.
Сям’я Сын — Авіасаф Бернштэйн (Барнеа) (1903—1957) — вядомы ізраільскі кампазітар.https://geoffreyshisler.com/biographies-2/avraham-moshe-bernstein/
Спасылкі Бернштейн, Авраам Моше Avraham Moshe Bernstein (1866—1932) ABRAHAM MOSHE BERNSTEIN (1866—1932)
Катэгорыя:Хормайстры Літвы Катэгорыя:Хормайстры Польшчы