Ігар Халадкоў (нар. ) — беларускі футбаліст, нападнік.
Клубная кар’ера З 2007 года пачаў выступаў за дубль «Віцебска», у 2009 годзе стаў таксама гуляць за асноўную каманду. Пасля вылету «Віцебска» з Вышэйшай лігі па выніках сезона 2011 перайшоў у «Полацк», дзе стаў асноўным нападнікам. Улетку 2013 года з-за фінансавых праблем полацкага клуба разам з большасцю іншых ігракоў пакінуў каманду і вярнуўся ў «Віцебск». У першай палове 2014 года, страціўшы месца ў асноўнай камандзе, выступаў за фарм-клуб «Віцебск-2», а ўлетку перайшоў у «Слонім», дзе на працягу двух з паловай гадоў быў адным з асноўных ігракоў.
У пачатку 2017 года накіраваўся на прагляд у «Смаргонь», і ў сакавіку падпісаў кантракт з клубам. У ліпені таго ж года пакінуў каманду і далучыўся да наваполацкага «Нафтана», дзе стаў адным з асноўных нападнікаў. Застаўся ў камандзе і пасля яе вылету з Вышэйшай лігі па выніках сезона 2017. У канцы 2018 года пакінуў наваполацкі клуб.
У чэрвені 2019 года падпісаў кантракт са «Слонімам-2017», аднак ужо ў кастрычніку таго ж года датэрмінова пакінуў каманду.
У студзені 2020 года быў дыскваліфікаваны на 1 год па справе аб дагаварных матчах. У ліпені 2020 года па выніках крымінальнай справы быў прысуджаны да 1 года выпраўленчых работ.
Міжнародная кар’ера У кастрычніку 2009 года ў складзе юніёрскай зборнай Беларусі прымаў удзел у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2007 дубль Віцебск 6 0 2008 дубль Віцебск 22 4 2009 Д1 Віцебск 6 1 2010 Д1 Віцебск 11 3 2012 Д2 Полацк 24 9 2013 (1) Д2 Полацк 14 1 2013 (2) Д2 Віцебск 15 1 2014 (1) Д3 Віцебск-2 9 2 2014 (2) Д2 Слонім 13 2 2015 Д2 Слонім 27 2 2016 Д2 Слонім 21 4 2017 (1) Д2 Смаргонь 13 0 2017 (2) Д1 Нафтан 14 1 2018 Д2 Нафтан 26 1 2019 (2) Д2 Слонім-2017 10 1
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск-2 Катэгорыя:Ігракі ФК Полацк Катэгорыя:Ігракі ФК Слонім-2017 Катэгорыя:Ігракі ФК Смаргонь Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан