Віталь Георгіевіч Губараў (;  — ) — савецкі дзіцячы .

Біяграфія Дзяцінства пісьменніка прайшло на хутары Вялікая Козінка, дзе ён скончыў 9 класаў школы. З 1931 года працаваў у Маскве, у часопісе «Дружныя рабяты» затым у газетах «Піянерская праўда», «Камсамольская праўда». На працягу шэрагу гадоў быў галоўным рэдактарам «Піянерскай праўды».

У Маскве Губараў сустрэўся з Юліяй Леўтэры, у 1936 годзе яны пабраліся шлюбам. У гэтым шлюбе нарадзілася іх дачка Валерыя, якая стала прататыпам Яло ў казцы «Каралеўства крывых люстэркаў».

Як пісьменнік-фантаст Віталь Губараў дэбютаваў ў 1951 годзе аповесцю-казкай «Каралеўства крывых люстэркаў». Праз год ім была створана аднайменная п’еса, а ў 1963 годзе ў кнізе быў пастаўлены аднайменны кінафільм, які карыстаўся вялікай папулярнасцю. Вядомыя таксама яго фантастычныя казкі «Падарожжа на Ранішнюю зорку», «У трыдзявятым царстве», «Паданні даўніны глыбокай».

Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Дзіцячыя пісьменнікі