Брацкая магіла савецкіх воінаў — вайсковае пахаванне ў Магілёве, размешчанае па вул. Аўтазаводскай, на беразе Дняпра. Пахаваны 61 воін, якія загінулі ў чэрвені 1944 года ў баях за вызваленне Магілёва ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў ці памерлі ад ран у палявым шпіталі і эвакашпіталях. Сярод іх — воіны 110-й, 139-й стралковай дывізіі 50-й арміі 2-га Беларускага фронту. У 1975 годзе на магіле пастаўлены абеліск.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Брацкія магілы Магілёва Катэгорыя:Славутасці Магілёва Катэгорыя:1944 год у Магілёве Катэгорыя:З’явіліся ў 1944 годзе Катэгорыя:Вуліца Аўтазаводская (Магілёў) Катэгорыя:Абеліскі Беларусі