Міхаіл Кандратавіч Буянаў (1924—1944) — сяржант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).
Біяграфія Міхаіл Буянаў нарадзіўся 28 лістапада 1924 года ў сяле Жардзяноўка (цяпер — Хамутоўскага раёна Курскай вобласці) у сям’і селяніна. Скончыў сем класаў школы, пасля чаго працаваў у калгасе. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны апынуўся ў акупацыі. У канцы студзеня 1942 года, калі ў пасёлку Бярозавае Хамутоўскага раёна быў створаны партызанскі атрад імя Варашылава, Буянаў уступіў у яго і ўдзельнічаў у баях з нямецкімі войскамі. У верасні 1943 года быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. Са снежня таго ж года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Да чэрвеня 1944 года сяржант Міхаіл Буянаў камандаваў стралковым аддзяленнем 609-га стралковага палка 139-й стралковай дывізіі 50-й арміі 2-га Беларускага фронту. Вылучыўся падчас вызвалення Магілёва.
28 чэрвеня 1944 года Буянаў першым у сваім палку пераправіўся цераз Дняпро ў раёне Магілёва, прарваўся ў траншэю праціўніка і знішчыў кулямётны разлік, які заступаў яго падраздзяленняў шлях. У час баёў у Магілёве аддзяленне Буянава разам з іншымі падраздзяленнямі знішчыла 80 і ўзяло ў палон 123 гітлераўцаў. У баі Буянаў замяніў камандзіра стралковага ўзвода, які выбыў са строю. У ліпені 1944 года Буянаў загінуў у баі. Пахаваны ў Магілёве на Вайсковых могілках па вуліцы Лазарэнкі.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераічнасць» сяржант Міхаіл Буянаў пасмяротна ўзнагароджаны званнем Героя Савецкага Саюза. Таксама быў узнагароджаны ордэнам Леніна. У гонар Буянава названы завулак у Магілёве.
Літаратура
Золотые Звёзды курян. — Воронеж: Центрально-Чернозёмное изд-во, 1966. Навечно в сердце народном. — 3-е изд., доп. и испр. — Минск, 1984.
Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Камандзіры ўзводаў у Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Удзельнікі бітвы за Дняпро Катэгорыя:Удзельнікі вызвалення Магілёва Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Нарадзіліся ў Курскай вобласці