Алю́тарскі заліў () — заліў Берынгава мора ў Камчацкім краі Расіі, на паўночным усходзе паўвострава Камчатка, паміж паўвостравам Гавена і Алютарскім паўвостравам.

Даўжыня заліва 83 км. Шырыня каля ўвахода 228 км. Глыбіні да 1000 м. Прылівы паўсутачныя, вышынёй 0,3—1,9 м. Большую частку года заліў укрыты лёдам. У заліве бухты Лаўрова і Сумнення.

Літаратура

Катэгорыя:Залівы Ціхага акіяна Катэгорыя:Геаграфія Камчацкага края