Уладзімір Абрамавіч Этуш (,  — , ) — расійскі акцёр.

Біяграфія Нарадзіўся 6 мая 1922 года ў Маскве ў яўрэйскай сям’і. Бацька будучага акцёра — Абрам Савельевіч Этуш, родам з мястэчка Глуск Магілёўскай губерні — да Кастрычніцкай рэвалюцыі быў каміваяжорам. Маці — Раіса Канстанцінаўна Этуш — да першага арышту мужа была хатняй гаспадыняй (Абрама Савельевіча арыштоўвалі двойчы), пасля працавала касірам у фотаатэлье.

У гады Вялікай Айчыннай вайны Уладзімір Этуш скончыў ваенна-перакладчыцкі факультэт Другога Маскоўскага педагагічнага інстытута замежных моў, ваяваў на фронце ў званні лейтэнанта адміністрацыйнай службы. У 1943 годзе пад Такмаком (сяло Варашылаўка) у Запарожскай вобласці цяжка паранены. Пасля шпіталя атрымаў другую групу інваліднасці і быў камісаваны. Член ВКП (б) з 1946 года.

У кіно акцёр пачаў здымацца ў 1953 годзе і першую ролю адыграў у гістарычнай карціне Міхаіла Рома «Адмірал Ушакоў».

Уладзімір Этуш — майстар вострахарактарных і камедыйных роляў. Гледачам памятныя яго цудоўныя працы ў камедыях Леаніда Гайдая — Саахаў з легендарнай «Каўказскай палонніцы», інжынер Андрэй Брунс з экранізацыі «12 крэслаў» і стаматолаг Антон Сямёнавіч Шпак з карціны «Іван Васілевіч мяняе прафесію».

Сям’я Жонкі Нінэль Мышкова (1926—2003) — актрыса, адзіная дачка генерала артылерыі Канстанціна Мышкова. Алена Ізмайлава (1920—2005) — актрыса, грамадзянскі шлюб. Ніна Крайнова (1927—2000) — выкладчыца англійскай мовы. Алена Гарбунова (нар. 1965) — выкладчыца англійскай мовы.

Дзеці Дачка Раіса Этуш (нар. 1955, у шлюбе з Нінай Крайновай) — актрыса Тэатра сатыры.

Унукі Уладзімір.

Фільмаграфія 1953 — Адмірал Ушакоў — Сеід-Алі 1955 — Авадзень — Марціні 1960 — Час летніх адпачынкаў 1964 — Старшыня — Калоеў 1966 — Каўказская палонніца, або Новыя прыгоды Шурыка — таварыш Саахаў 1968 — Старая, старая казка — Кароль і Шынкар 1969 — Стары знаёмы — Самецкі (рэжысёр-пастаноўшчык спектакля на вадзе) 1969 — Мужчынская гутарка 1970 — Місія ў Кабуле 1971 — 12 крэслаў — інжынер Брунс 1971 — Цень 1972 — Справы даўно мінулых дзён 1972 — Цырк запальвае агні 1972 — Мужчыны 1973 — Непапраўны ілгун — эмір Бурухтан Другі Другі 1973 — Іван Васілевіч мяняе прафесію — Антон Сямёнавіч Шпак 1974 — Нейлон 100 % 1975 — Прыгоды Бураціна — Карабас-Барабас 1977 — Як Іванушка-дурылка за цудам хадзіў 1978 — Па вуліцы камода вадзілі 1978 — 31 чэрвеня — магістр Мальгрым 1979 — Дзюма на Каўказе — Бабадул 1979 — Міліянерка (Тэлеспектакль) 1982 — Асліная скура — кароль Гастон 1983 — Месье Ленуар, які… (тэлеспектакль) — Поль-Альбер Ленуар 1984 — Макар-следапыт — Іраклій 1991 — Не абуджайце сабаку, яеі спіць — Грыша 1993 — Мары ідыёта — Фунт 1993 — Бравыя хлопцы 1998 — Класік — «аўтарытэт» Манарх 1999 — Паварот ключа (серыял) 2005 — Тры мушкецёры 2006 — Парк савецкага перыяду

Крыніцы

Спасылкі Сайт Уладзіміра Этуша «Каўказскі палоннік» Уладзіміра Этуша Туш у гонар Этуша!

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Постаці Тэатра імя Вахтангава