Піяне́рская — колішняя вёска, з 1972 года ў складзе Мінска.
Гісторыя Вёска ўзнікла ў канцы 1940-х гадоў вакол кафлянага завода. 15 ліпеня 1965 года вёска атрымала назву ПіянерскаяРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 ліпеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 30 (1110).. Да 1972 года вёска Ждановіцкага сельсавета Мінскага раёна. У 1972 годзе ўключаная ў межы горада Мінска, Цэнтральны раён. Па ўваходжанні ў склад горада галоўная вуліца вёскі Заводская пераназваная ў Піянерскую. У 2004 годзе тут пачалося будаўніцтва катэджнага мікрараёна «Вясёлкавы», у 2006 годзе пачаўся знос старой вясковай забудовы. На месцы вёскі катэджная і шматпавярховая забудова вуліцы Піянерская, гандлёвы цэнтр Арэна-Сіці.
Літаратура
Катэгорыя:Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Мінска