Аляксандр Мікалаевіч Пашкевіч (, Мар’іна Горка) — беларускі мастак, жывапісец. Член Беларускага Саюза мастакоў (1989).

Біяграфія Два гады наведваў мастацкую студыю пры тэатральна-мастацкім інстытуце. У 1966—1969 гадах вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы імя Глебава. Ад 1979 года — член Беларускага Саюза мастакоў. Працуе выкладчыкам Маладзечанскай дзіцячай мастацкай школы. Яго працы знаходзяцца ў музеях Беларусі, Расіі, Нацыянальнай бібліятэцы Вялікабрытаніі.

Літаратура Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

Катэгорыя:Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава Катэгорыя:Мастакі Беларусі