Падбало́цце — колішняя вёска на левым беразе ракі Слепня, з 1972 года ў складзе Мінска.

Гісторыя У 1815, 1858 гадах вёска Мінскага павета, уласнасць Ваньковічаў. У 1897 годзе 14 двароў, 91 жыхар. У 1917 годзе 22 двары, 150 жыхароў.

Да 1924 года вёска ў Сеніцкай воласці Мінскага павета; 22 двары, 150 жыхароў (1917). Апошнія два гады ўваходзіла ў склад Зялёналугскага сельсавета Мінскага раёна. У 1972 годзе ўключаная ў межы горада Мінска, Першамайскі раён. Галоўная вуліца вёскі атрымала назву вуліца Падбалоцце. Вясковая забудова знесеная ў канцы 1970-х гадоў у сувязі з забудовай мікрараёна Зялёны Луг-5 і будаўніцтвам спартыўнага комплексу. На месцы вёскі вуліца Карбышава, гатэль Агат і спартыўны комплекс.

Літаратура

Катэгорыя:Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Мінска