Казарожка, клавуліна (Clavulina) — род базідыяльных грыбоў сямейства .
Апісанне Пладовыя целы вышынёй да 10 см, шэрыя, ліловыя, бураватыя, ружаватыя, жаўтаватыя, простыя ці разгалінаваныя, з тупымі, радзей вострымі канцамі (клавуліна попельна-шэрая) або больш ці менш грабеньчатымі канцамі (клавуліна грабеньчатая) галінак. Споры амаль шарападобныя, бясколерныя.
Пашырэнне Шэраг відаў і форм вядомы ва ўмераных шыротах Еўропы і Паўночнай Амерыкі. З іх на Беларусі клавуліна попельна-шэрая (Clavulina cinerea) і клавуліна грабеньчатая (Clavulina cirrhata) трапляюцца ў лісцевых і хваёвых лясах на глебе, зрэдку на гнілой драўніне.
Выкарыстанне Ядомыя.
Літаратура
Грыбы і грыбная кулінарыя: папулярны энцыклапедычны даведнік / Г. Сяржаніна, І. Яшкін. — Мінск: Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — 387 с. — ISBN 985-6081-34-3.
Катэгорыя:Яжоўнікавыя (парадак) Катэгорыя:Роды грыбоў