Сві́слацкі раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1924 — 1931 гадах. Цэнтр — вёска Свіслач.
Гісторыя Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Свіслач. 20 жніўня 1924 года падзелены на 9 сельсаветаў: Велікакаменіцкі (Велікакаменскі), Віркаўскі, Востраўскі, Касьянскі (Кассёўскі), Пагарэльскі, Свіслацкі, Сялібскі, Халуйскі, Якшыцкі. 24 верасня 1926 года скасаваны Велікакаменіцкі (Велікакаменскі) і Халуйскі сельсаветы, утвораны Градзянкаўскі (Градзянскі) і Яноўскі нацыянальны польскі сельсаветы. У 1927 годзе ўтвораны Ліпеньскі сельсавет. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 8 ліпеня 1931 года раён скасаваны: Віркаўскі, Востраўскі, Сялібскі, Якшыцкі сельсаветы далучаны да Клічаўскага раёна, Градзянкаўскі (Градзянскі), Касьянскі (Кассёўскі), Ліпеньскі, Пагарэльскі, Свіслацкі, Яноўскі нацыянальны польскі сельсаветы — да Асіповіцкага раёна.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А.И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.
Катэгорыя:Раёны, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Раёны, скасаваныя ў 1931 годзе Катэгорыя:Былыя раёны Беларусі Катэгорыя:Гісторыя Асіповіцкага раёна Катэгорыя:Гісторыя Клічаўскага раёна Катэгорыя:Гісторыя Бярэзінскага раёна Катэгорыя:Свіслач (Асіповіцкі раён)