Чырванабу́дскі раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Беларускай ССР, якая існавала ў 1926—1927 гадах. Цэнтр — вёска Церахоўка.
Гісторыя Утвораны 8 снежня 1926 года ў складзе Гомельскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Церахоўка. У склад раёна ўключаны 18 сельсаветаў: Андрэеўскі, Баршчоўскі, Быкоўскі, Васільеўскі, Дубраўскі, Завідаўскі, Кругавец-Калінінскі (Кругавецкі), Кузьмініцкі, Ленінскі, Ніўкінскі, Новажыццёўскі, Плутоўскі, Усоха-Будскі, Усохскі, Уцеўскі, Церахоўскі, Чырванабудскі і Чырвонакастрычніцкі. 4 жніўня 1927 года скасаваны, тэрыторыя перададзена ў склад новаўтворанага Церахоўскага раёна.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А.И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.
Катэгорыя:Раёны, утвораныя ў 1926 годзе Катэгорыя:Раёны, скасаваныя ў 1927 годзе Катэгорыя:Былыя раёны Беларусі Катэгорыя:Гісторыя Добрушскага раёна