Пенніца звычайная, або пенніца слінявая (Philaenus spumarius) — паліморфны від паўцвердакрылых насякомых з сямейства Aphrophoridae. Дарослая пенніца сустракаецца з чэрвеня па верасень.
Распаўсюджанне Від распаўсюджаны амаль на ўсёй тэрыторыі знешнетрапічнай Азіі, у Еўропе, Паўночнай Афрыцы і інтрадукаваны ў Паўночную Амерыку. Распаўсюджаная на Камчатцы, Хабараўскам і Прыморскім краях, Амурскай вобласці, на Сахаліне і Курыльскіх астравах. На тэрыторыі былога СССР на поўнач да Мурманска, Архангельска, Дудзінкі і ЯкуцкаОпределитель насекомых Дальнего Востока СССР. Т. II. Равнокрылые и полужесткокрылые. / под общ. ред. П. А. Лера. — Л.: «Наука», 1988. — С. 278—308. — 972 с. — 1950 экз. — ISBN 5-7442-0921-2..
Апісанне Пенніцы даўжынёй 5-6,7 мм, разнастайна афарбаваныя.
Экалогія Насяляюць у травяным ярусе пад полагам лесу і на вільготных лугах.
Зменлівасць Від падзяляецца на формы, у якіх афарбоўка зменлівая. Можа вар’іраваць ад спрэс чорных да светла-бурых або жаўтлявых, сустракаюцца формы з падоўжнымі палосамі, папярочнымі перавязямі, светлымі плямамі на цёмным фоне, са светлай сярэдняй часткай цела і цёмнай задняй, з камбінацыяй палос і плям, а таксама рабым малюнкам з расплывістых бурых плям, якія на надкрыллях утвараюць ромб з двух вуглападобных перавязей.
У відзе вылучаюць 20 чыстыя і чатыры змешаныя формы: — самая звычайная форма: у яе афарбоўцы чаргуюцца цёмныя і светлыя элементы.
Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе Катэгорыя:Насякомыя Азіі Катэгорыя:Насякомыя Афрыкі Катэгорыя:Насякомыя Еўропы