Адкрыты спіс — адкрытая шматмоўная база даных ахвяраў палітычных рэпрэсій на тэрыторыі СССР, створаная расійскім дабрачынным фондам «Працягні руку».

База даных створана на рухавіку MediaWiki, што дазваляе карыстальнікам рэдагаваць звесткі, дадаваць фотаздымкі і біяграфіі асоб. Тэкставыя матэрыялы публікуюцца па свабоднай ліцэнзіі Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 Unported.

У 2016 годзе быў створаны раздзел на рускай мовеМедуза. Опубликован «Открытый список» жертв политических репрессий в СССР. У якасці асновы была была ўзята база даных «Ахвяры палітычнага тэрора ў СССР» таварыства «Мемарыял». На сярэдзіну 2017 года рускі раздзел сайта ўтрымліваў больш за 2,8 млн. фармуляраў рэпрэсаваных і з’яўляўся найбольшай з існуючых баз ахвяраў палітычнага тэрора ў СССР.

З вясны 2017 года працуюць раздзелы на беларускай, украінскай і грузінскай мовах.

Гл. таксама Рэпрэсіі ў БССР

Крыніцы

Спасылкі Беларускі раздзел «Адкрытага спіса»

Катэгорыя:Рэпрэсіі ў БССР Катэгорыя:Сайты Беларусі Катэгорыя:Вікі-праекты