Ламаносаў () — горад (з 1780) у Расіі, у складзе Петрадварцовага раёна Санкт-Пецярбурга. Таксама з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Ламаносаўскага раёна Ленінградскай вобласці, хаця ў склад гэтага раёна не ўваходзіць. Насельніцтва 37,8 тыс. чалавек (2003). Заснаваны ў 1710 годзе.
thumb|110px|left|Стары герб горада Араніенбаўма
Ламаносаў размешчаны на паўднёвым беразе Фінскага заліва. Марскі порт. Чыгуначная станцыя (Араніенбаум) знаходзіцца на Балтыйскім кірунку Кастрычніцкай чыгункі Санкт-Пецярбурга.
Вядомыя асобы Аляксандр Аляксеевіч Ганчароў (нар. 1948) — беларускі архітэктар. Спасылкі
Катэгорыя:Гарады ў складзе Санкт-Пецярбурга Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1710 годзе