Сяргей Аляксандравіч Каракін (; 12 студзеня 1990, Сімферопаль, Крымская вобласть, Украинская ССР, СССР) — расійскі (раней — украінскі) шахматыст, гросмайстар (2003).
Ва ўзросце 12 гадоў і 211 дзён стаў самым маладым гросмайстарам у гісторыіChessBase.com — Chess News — Chess prodigies and mini-grandmasters, занесены ў Кнігу рэкордаў Гінэса. У 2016 годзе атрымаў перамогу ў турніры прэтэндэнтаў і стаў супернікам дзеючага чэмпіёна свету Магнуса Карлсена ў матчы за званне чэмпіёна свету па шахматах 2016 года. Уладальнік Кубка свету ФІДЭ 2015 года. Чэмпіён свету па хуткіх шахматах (Астана, 2012), чэмпіён свету па бліцу (Доха, 2016).
Заслужаны майстар спорту Украіны (2005). Заслужаны майстар спорту Расіі (2014), гросмайстар Расіі (2011).
Узнагароджаны Ордэнам «За заслугі» ІІІ ступені (2004)Указ Президент України від 4 листопада 2004 року № 1373/2004 «Про відзначення державними нагородами України». Член Грамадскай палаты Расійскай Федэрацыі VI складу.
Спасылкі
Катэгорыя:Шахматысты Расіі Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту Украіны Катэгорыя:Рэкардсмены Кнігі рэкордаў Гінеса