Бу́ру () — востраў у Ціхім акіяне, у Малайскім архіпелагу, тэрыторыя Інданезіі.
Востраў уваходзіць у групу Малукскіх астравоў. Абмываецца морам Серам на поўначы і морам Банда на захадзе і поўдні. На ўсходзе пралівам Маніпа аддзелены ад астравоў Серам і Амбон. Плошча паверхні 8,8 тыс. км². Паверхня вострава гарыстая. Вышыні да 2429 м. Найвышэйшы пункт — гара Каўпталатмада. Паверхня складзена з асадкавых парод кайназою.
Асноўны порт — Намлеа.
Літаратура — С. 353.
Спасылкі Buru // Encyclopædia Britannica
Катэгорыя:Астравы Ціхага акіяна Катэгорыя:Малукскія астравы Катэгорыя:Экарэгіёны Аўстралазіі Катэгорыя:Экарэгіёны Інданезіі