Варыко́нд (ад — пераменны і — кандэнсатар) — сегнетакерамічны кандэнсатар з нелінейнай залежнасцю ёмістасці ад прыкладзенага электрычнага напружання або тэмпературы (тэрмакандэнсатар).
Па канструкцыі бываюць дыскавыя, пласціністыя і плёначныя. У якасці ізалятара выкарыстоўваецца спецыяльная кераміка, валодаючая ўласцівасцямі сегнетаэлектрыкаў.
Выкарыстоўваюцца у параметрычных стабілізатарах току, узмацняльніках магутнасці і напружання, памнажальніках частаты і інш.
Літаратура — С. 19. Справочник по электрическим конденсаторам / М. Н. Дьяконов, В. И. Карабанов, В. И. Присняков и др.; Под общ. ред. И. И. Четверткова и В. Ф. Смирнова. — М.: Радио и связь, 1983. — С. 520—525.
Катэгорыя:Электронныя кампаненты