Арон-Гірш Донавіч Э́лькінд, у расійскай традыцыі Аркадзь Данілавіч Э́лькінд (жнівень 1868, — ) — антраполаг.
Біяграфія Нарадзіўся ў Магілёве ў мяшчанскай сям’і.
Сярэднюю адукацыю атрымаў у гімназіях Харкава, Пецярбурга і Ноўгарада. Выпускнік медыцынскага факультэта Маскоўскага універсітэта (1894). Доктар медыцыны (1912).
У 1897—1899 гадах працаваў у клініках Гейдэльберга, Мюнхена і Берліна, у 1903—1905 гадах у Стара-Кацярынінскай бальніцы ў Маскве.
Творы Аўтар даследавання «Прывісленскія палякі. Антрапалагічны і краніялагічны нарыс» (1896) і вялікай працы «Яўрэі» (1903).
Anthropologische Untersuchungen über die russisch-polnischen Juden und der Wert dieser Untersuchungen für die Antropologie der Juden im allgemeinen // Zeitschrift für Demographie und Statistik der Juden. № 4, 5 (1906). Versuch einer antropologishen Parallele zwischen Juden und Nichtjuden // Zeitschrift für Demographie und Statistik der Juden. № 1, 2 (1908). К социальной борьбе с вырождением // Еврейский медицинский голос. № 4 (1908). С. 141—156. К антропологии негров (Дагомейцы). Москва: тип. Моск. ун-та, . — 16 с. Антропологическое изучение евреев за последние десять лет. Москва: тип. Рябушинского, 1912. — 50 с.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Антраполагі Беларусі