Станiслаў Ляскоўскi ( — ?) — адзін з удзельнікаў паўстання 1863—1864 г., паўстанцкі вайсковы начальнік Мінскага ваяводства. Дзейнічаў пад псеўданімам Собак.
Біяграфія Паходзіў з дробнамаянтковай шляхты Міншчыны, афіцэр, сябра гуртка Зыгмунта Серакоўскага ў Пецярбургу.
Палявы камандзір у лясах Ігуменскага павету, правёў шэраг баёў з царскiмі войскамі: 9 траўня пад Юравічамі, 13 чэрвеня пад Лочынам. 23 ліпеня захапіў у палон расійскага генерала, якога адпусціў пад слова гонару. Увосень 1863 г. распусціў атрад, пасля чаго праз Пецярбург эміграваў.
У 1865 г. быў абраны ў склад «літоўскай дэлегацыі» у Парыжы, якая прадстаўляла інтарэсы паўстанцаў-эмігрантаў. Пазней жыў у Бельгіі.
Гл. таксама Паўстанне 1863 года ў Ігуменскім павеце
Літаратура Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748, с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9 Кісялёў, Г. В. На пераломе дзвюх эпох: Паўстанне 1863 г. на Міншчыне / Г. В. Кісялёў. — Мн., 1990.
Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў