Свя́та-Тро́іцкая Алякса́ндра-Не́ўская ла́ўра — мужчынскі праваслаўны манастыр у Санкт-Пецярбургу (з 1797 — лаўра).
Гісторыя Першае ўзгадванне ў дакументах — ліпень 1710, калі Пётр I, агледзеў месца паблізу Чорнай рэчкі (цяперашняя рэчка Манастырка) і даў распараджэнне будаваць тут Аляксандра-Неўскі манастыр на мяркуемым месцы перамогі ў 1240 войскаў Св. князя Аляксандра Неўскага над шведамі ў Неўскай бітве.
У Аляксандра-Неўскай лаўры пахаваныя Міхаіл Ламаносаў, Аляксандр Сувораў, Фёдар Дастаеўскі. У Фёдараўскай царкве — Міхаіл Рыгоравіч Хамутоў.
Спасылкі
Свята-Троіцкая Аляксандра-Неўская Лаўра Афіцыйны сайт Каталог Праваслаўнай Архітэктуры — Свята-Троіцкая Аляксандра-Неўская Лаўра Падрабязны генплан Аляксандра-Неўскай Лаўры
Катэгорыя:Гісторыя Санкт-Пецярбурга Катэгорыя:З’явіліся ў 1713 годзе Катэгорыя:Манастыры Рускай праваслаўнай царквы Катэгорыя:Руская архітэктура XVIII стагоддзя Санкт-Пецярбург Катэгорыя:1713 год у Еўропе