Андрэ́й Дзмі́трыевіч Каро́ль (нар. , г. ) — беларускі педагог. Доктар педагагічных навук, прафесар. Рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (2013—2017), рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (з 2017).

Біяграфія Нарадзіўся 30 кастрычніка 1972 года ў Гродне. У 1995 годзе скончыў інжынерны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Радыёфізіка і электроніка».

З 1999 года выкладаў на кафедры фізіка-матэматычных дысцыплін і эканамічнай інфарматыкі Гродзенскага філіяла Інстытута сучасных ведаў. З 2000 года працаваў у Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце. Працаваў старшым выкладчыкам, потым кіраўнік аддзела адукацыйных інфармацыйных тэхналогій і навукова-медыцынскай інфармацыі і загадчык кафедры псіхалогіі і педагогікі. Працаваў у ГрДМУ да 2008 года.

У 2002 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Метад эўрыстычнага дыялогу як сродак актывізацыі навучальна-пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў», а ў 2009 годзе доктарскую дысертацыю «Мадэляванне сістэмы эўрыстычнага навучання на аснове дыялогу» (Масква, Расійская акадэмія адукацыі). У 2010 годзе прысвоена навуковая ступень ВАК Расіі, а ў 2018 годзе прысвоена навуковае званне «прафесар» ВАК Беларусі.

У 2012 годзе пачаў працаваць у ГрДУ імя Янкі Купалы загадчыкам кафедры педагогікі педагагічнага факультэта. З сакавіка 2013 года па верасень 2017 года быў рэктарам ГрДУ імя Янкі Купалы.

Рэктар БДУ. Кіраванне палітычнымі рэпрэсіямі 28 верасня 2017 года прызначаны рэктарам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пасля пачатку палітычнага крызісу 2020 года ў Беларусі кіраваў палітычна матываванымі рэпрэсіямі супраць выкладчыкаў і студэнтаў універсітэта. Само кіраўніцтва БДУ паведамляла, што з 9 жніўня 2020 года па жнівень 2023 года паводле палітычных матываў у БДУ былі звольнены 50 работнікаў, двое атрымалі заўвагі, а трое — вымовы. Акрамя таго, былі адлічаныя 140 студэнтаў. Паводле перапісак Караля, атрыманых групай Кіберпартызаны, вядома, што сам Кароль дакладваў супрацоўнікам МУС пра палітычныя акцыі студэнтаў.

З 2024 года дэпутат Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 29-га склікання ад Паўлоўскай выбарчай акругі № 26. У красавіку 2024 года быў выбраны дэлегатам на Усебеларускі народны сход 7-га склікання ад мясцовых Саветаў дэпутатаў.

Узнагароды, званні тры граматы Расійскай акадэміі адукацыі; «Медаль Сакрата»; ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2011); стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым навукоўцам (2012); ганаровая грамата Рэспубліканскага цэнтра фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў (2013); падзяка Міністра адукацыі Беларусі (2014); ганаровая грамата Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта (2015); ганаровая грамата Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў (2015); падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2016); ганаровая грамата Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў (2017); падзяка Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь (2017); нагрудны знак Міністэрства адукацыі «Выдатнiк адукацыi» (2017); грамата Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь (2018).

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Дактары педагагічных навук Катэгорыя:Рэктары БДУ Катэгорыя:Рэктары Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Катэгорыя:Выкладчыкі Інстытута сучасных ведаў імя А. М. Шырокава Катэгорыя:Дэпутаты Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 27-га склікання Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання