Вайна́ ў Афганіста́не (2001—2021) — асіметрычны ваенны канфлікт паміж Міжнароднымі сіламі садзейнічання бяспекі (ISAF), якія падтрымліваў спачатку «Паўночны альянс», а затым новы ўрад Афганістана, і ісламісцкай арганізацыяй Талібан, якая кантралявала да гэтага большую частку Афганістана. Падзеі з’яўляюцца адным з этапаў грамадзянскай вайны ў Афганістане.

ЗША ўдзельнічалі у вайне ў Афганістане ў рамках аперацыі «Нязломная свабода», пачатай ў адказ на тэрарыстычны акт 11 верасня 2001. Міжнародныя сілы садзейнічання бяспекі ў Афганістане (ISAF) дзейнічалі ў адпаведнасці з рэзалюцыяй № 1386Резолюция 1386 СБ ООН Савета Бяспекі ААН ад 20 снежня 2001 года. Гэта самая працяглая вайна ў гісторыі ЗШАRisks of Reversing the Afghanistan Surge // «The New York Times» ад 20 чэрвеня 2011.

З ліпеня 2011 года пачаўся паступовы вывад войск кааліцыі з АфганістанаObama Announces Afghanistan Troop Withdrawal In Speech To Nation. У ліпені 2013 года забеспячэнне бяспекі ў краіне перададзена мясцовым сілавым структурам, з гэтага моманту кантынгент кааліцыі гуляў дапаможную ролюНАТО передало контроль над обеспечением безопасности в Афганистане национальным силовым структурамСША и НАТО передали полномочия афганским военным. Засталіся каля 13000 салдат НАТА, з якіх 9800 чалавек складаў амерыканскі кантынгент.

У 2021 годзе падчас вываду амерыканскіх войск з Афганістана талібы пачалі наступленне, якое завяршылася 15 жніўня 2021 года падзеннем Кабула і ператварэннем Афганістана ў Ісламскі эмірат, што азнаменавала заканчэнне вайны і перамогу руху.

Перадгісторыя У снежні 1979 года СССР з мэтай абароны сваіх межаў і падтрымкі камуністычных сілаў у Афганістане ўводзіць у краіну свае войскі. На працягу наступных 9 гадоў у краіне вялося ўзброенае супрацьстаянне паміж савецкай арміяй і дружалюбным ёй урадам у Кабуле з аднаго боку, і ісламарадыкальным рухам маджахедаў, які падтрымалі ЗША і іх саюзнікі, з другога. У 1989 годзе СССР выводзіць свае войскі з краіны, а ў 1992 маджахеды зрынулі існы рэжым і захапілі ўсю тэрыторыю Афганістана. Аднак пасля гэтага рух распаўся на і найбольш радыкальныя групоўкі, якія пазней аб’ядналіся ў «Талібан». Апошнія змаглі захапіць сталіцу і абвясціць Ісламскі Эмірат Афганістан. Аж да 2001 года паміж Паўночным альянсам і сіламі ІЭА ішла бесперапынная барацьба за ўладу ў краіне.

Тады ў 1990-х тэрарыст Усама бін Ладэн, які ўжо адшукваўся ўладамі ЗША, атрымаў прытулак у АфганістанеСША отвергают решение о бин Ладене. Талібы адмаўляліся выдаваць бін Ладэна, нават пасля выбухаў у амерыканскіх пасольствах у Кеніі і Танзаніі ў 1998 годзе. Пасля тэрактаў 11 верасня 2001 года Прэзідэнт ЗША Джордж Буш высунуў талібам ультыматум: у самыя кароткія тэрміны выдаць амерыканскаму правасуддзю бін Ладэна, а таксама ўсё кіраўніцтва «Аль-Каіды». 21 верасня талібы адказалі адмовай, заявіўшы, што ЗША не далі дастаткова важкіх доказаў дачынення гэтай арганізацыі да нападаў у Нью-Ёрку і Вашынгтоне.

22 верасня 2001 года дзве з трох дзяржаў, якія прызнавалі Ісламскі Эмірат Афганістан (ААЭ і Саудаўская Аравія), разарвалі з Афганістанам дыпламатычныя адносіны. З самога Афганістана ў Іран і Пакістан лінуў велізарны паток бежанцаў.

Тады было вырашана правесці ваенную аперацыю ў Афганістане, аб’яднаўшыся з Паўночным альянсам у барацьбе з ІЭА і Талібанам. Афіцыйна ЗША разам з саюзнікамі прадэкларавалі тры мэты свайго ўварванняWar in Afganistan : звяржэнне рэжыму талібаў, вызваленне тэрыторыі Афганістана ад уплыву талібаў, паланенне і суд над удзельнікамі Аль-Каіды.

Храналогія

2001—2005 2001: 7 кастрычніка — ваенная аперацыя супраць руху Талібан пачалася ўвечары. У нанясенні першага ўдару прымалі ўдзел 40 баявых самалётаў; з амерыканскіх і брытанскіх караблёў было выпушчана каля 50 крылатых ракет. На працягу першага месяца баявыя дзеянні зводзіліся да паветраных бамбардзіровак амерыканскай авіяцыяй розных ваенных аб’ектаў баевікоў Талібана. Сістэма СПА талібаў была выведзена са строю амаль адразу; уся існуючая ў іх авіяцыя была знішчана на аэрадромах. Таксама праводзіліся і наземныя аперацыі з удзелам сіл спецыяльнага прызначэння краін кааліцыі. 9 лістапада — Паўночны альянс правёў першую сур’ёзную наступальную аперацыю з пачатку паветранай кампаніі, узяўшы буйны горад Мазары-Шарыф. 13 лістапада — талібы без бою пакінулі Кабул, які знаходзіўся пад іх уладай з 1996 года. 27 лістапада — пачатак наземнай аперацыі супраць умацаванага раёна Тора-БораinoСМИ.Ru | Как бен Ладен сбежал от американцев — II. 4 снежня — аблога Кандагара. 7 снежня — падзенне Кандагара. 16 снежня — падзенне Тора-Боры. 2002: 5 студзеня — ад дзеянняў баевікоў у Афганістане загінуў першы амерыканскі салдатicasualties.org Страты . 19 студзеня — «Супер Стэліян» пацярпеў катастрофу з-за адмовы рухавікоў у горнай мясцовасці ў раёне Кабула за 40 міль на поўдзень ад авіябазы Баграм. Апарат знішчаны для прадухілення траплення ў рукі праціўніка. Загінулі 2 члена экіпажа і 5 атрымалі раненніNeville, Leigh, Special Forces in the War on Terror (General Military), Osprey Publishing, 2015 , p.83. Сакавік — паспяховая аперацыя НАТА «Анаконда».

2 ліпеня — па меншай меры 40 чалавек загінулі і каля 70 атрымалі раненні ў афганскай правінцыі Урузган, калі амерыканскі ваенны самалёт скінуў бомбу на дом, дзе праводзілася вясельная цырымоніяDossier on Civilian Victims of United States' Aerial Bombing . 2 жніўня — па меншай меры 50 чалавек, у тым ліку салдат і мірных жыхароў, загінулі ў выніку сутыкненняў на этнічнай глебе ў афганскай правінцыі Герат. 9 жніўня — больш за 50 чалавек загінулі і адтрымалі раненні ў выніку выбуху ў будынку офіса блізу горада Джэлалабад. 5 верасня — больш за 22 чалавек загінулі і дзясяткі атрымалі раненні ў выніку выбуху замініраванага аўтамабіля ў цэнтры Кабула. 9 верасня — па меншай меры 10 чалавек атрымалі раненні ў выніку выбуху бомбы на рынку ў Афганістане. 16 кастрычніка — талібы забілі дзевяць салдат міжнароднай антытэрарыстычнай кааліцыі. 2 снежня — па меншай меры 16 чалавек загінулі ў выніку двух узброеных сутыкненняў у Афганістане. 2003: 27 студзеня — аперацыя «Мангуст». 30 студзеня — «Блэк Хок» пацярпеў катастрофу падчас трэніровачнага палёту на ўсход ад авіябазы Баграм. Увесь экіпаж — 4 чалавекі — загінуў. 4 кастрычніка — афганскія і амерыканскія войскі захапілі базу талібаў у горным раёне краіны, па меншай меры 6 талібаў забіты. 7 чэрвеня — у Кабуле тэрарыст-смяротнік на замініраванай машыне пратараніў аўтобус з вайскоўцамі нямецкага кантынгенту ISAF, загінулі 4 нямецкіх салдат і адзін мірны грамадзянін. 9 чэрвеня — у выніку выбуху ў Кандагары былі забіты 3 чалавекі. 24 чэрвеня — пакістанскі салдат забіты на пакістана-афганскай мяжы. 15 ліпеня — у выніку нападу на камандны пункт афганскай паліцыі паблізу горада Гарак за 120 км на паўночны захад ад Кандагара загінулі 5 паліцыянтаў, у тым ліку шэф участка. 20 ліпеня — выбух у Кабуле. 1 чалавек загінуў. 21 ліпеня — вайскоўцы антытэрарыстычнай кааліцыі ў Афганістане забілі 24 баевікоў руху «Талібан». 28 ліпеня — у Гільмендзе забіты шэсць чалавек. 13 жніўня — па меншай меры 17 чалавек загінулі, тры атрымалі раненні ў выніку выбуху невялікага аўтобуса на поўдні Афганістана. 2004: 6 студзеня — у афганскім горадзе Кандагар прагрымеў магутны выбух. Па папярэдніх даных, у выніку выбуху загінула як мінімум 10 чалавек. 19 студзеня — у афганскай правінцыі Урузган авіяўдар амерыканскіх ваенных прывёў да гібелі 11-ці мясцовых жыхароў. 20 сакавіка — сем чалавек загінулі, і яшчэ шасцёра былі паранены ў выніку налёту амерыканскай авіяцыі на афганскую правінцыю Урузган. 25 мая — у выніку тэракту ў Афганістане забіты 9 ахоўнікаў губернатара правінцыі Пактыка Гуляба Мангал, уключаючы начальніка паліцыі Рахіма. 11 ліпеня — на захадзе Афганістана, у горадзе Герат, прагрымеў выбух, загінулі пяць чалавек, дзесяць атрымалі раненні. 12 жніўня — «Блэк Хок» пацярпеў катастрофу ў правінцыі Хост у выніку «паветранага ліхацтва» пілота. Загінуў 1 член экіпажа, астатнія 14 вайскоўцаў ЗША атрымалі траўмы. 2005: 6 красавіка — «Чынук» пацярпеў катастрофу ў раёне Дах Худайдад на паўднёвы захад ад горада Газні ва ўмовах пясчанай буры пры вяртанні на авіябазу Баграм. Загінулі 15 вайскоўцаў ЗША і 3 амерыканскіх грамадзянскіх спецыяліста кампаніі Халібёртан. 28 чэрвеня — група спецпрызна з чатырох чалавек знікла ў правінцыі Кунар, а адпраўлены на іх пошукі верталёт «Чынук» быў збіты. Выратаваны салдат змог пазбегнуць злову з боку баевікоў. У выніку падзення верталёта загінулі 16 амерыканскіх вайскоўцаў. 1 ліпеня — падчас амерыканскага авіяналёту загінулі 17 мірных жыхароў правінцыі, якія займаліся пошукам зніклых амерыканскіх вайскоўцаў. 2 ліпеня — амерыканскае камандаванне ў Афганістане вызваліла 57 ваеннапалонных афганцаў, якія ўтрымліваліся на ваеннай базе ў Баграме на поўнач ад Кабула. 3 ліпеня — больш за 40 чалавек загінулі за мінулыя двое сутак ва ўзброеных сутыкненнях урадавых войскаў з талібамі на поўдні і паўднёвым усходзе Афганістана недалёка ад мяжы з Пакістанам. 4 ліпеня — на паўднёвым усходзе Афганістана падарваны аўтамабіль, загінуў кіроўца-афганец і паранены двое турэцкіх інжынераў. Таксама ў выніку бамбардзіровак амерыканскай авіяцыяй лагера баевікоў Талібану на ўсходзе краіны загінулі, па меншай меры, 17 мірных жыхароў. На поўдні Афганістана забіты вядомы вучоны-ісламіст, член уплывовай шыіцкай арганізацыі Маулаві Махамад Набі Масах. Вучонага застрэлілі каля яго дома ў горадзе Кандагар. 11 ліпеня — па меншай меры 13 афганскіх міліцыянераў загінулі і яшчэ двое атрымалі раненні ў выніку падрыву грузавіка ў раёне населенага пункта Джані Кель (правінцыя Пакт) на паўднёвым усходзе Афганістана. 12 ліпеня — у Афганістане выяўлены абезгалоўленыя целы 6 паліцыянтаў, 18 чалавек забіты на поўдні краіны. 15 ліпеня — амерыканскія войскі знішчылі ў правінцыі Забуль на поўдні Афганістана 19 талібаў і 6 ўзялі ў палон. 19 ліпеня — тэрарыст-смяротнік загінуў у Афганістане пры спробе падарваць начальніка паліцыі правінцыі Герат.

2006—2010 2006: 13 сакавіка — афганскія талібы забілі замежных закладнікаў. 27 сакавіка — тры чалавекі загінулі і як мінімум двое атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці пры выбуху прыдарожнай бомбы ў паўднёвых раёнах Афганістана. 21 красавіка — у Кандагары талібы забілі 6 паліцэйскіх. 30 кастрычніка — талібы забілі індыйскага сувязіста. 18 мая — рэйд на горад Муса-Кала (правінцыя Гільменд). Май — Аперацыя НАТА «Горны прарыў» (правінцыя Гільменд)Афганистан пережил «Горный прорыв» . 4 жніўня — урадавыя войскі ў Афганістан ходзе сумеснай аперацыі з падраздзяленнямі заходняй кааліцыі знішчылі на поўдні краіны, у правінцыі Хелманд, 25 баевікоў руху Талібан. 6 жніўня — у Афганістане талібы забілі брытанскага салдата каля складу сілаў НАТА. 17 жніўня — у Афганістане пракацілася серыя магутных выбухаў, накіраваных супраць афганскай паліцыі і вайскоўцаў сіл кааліцыі. Выбухі ў правінцыі Урузган здзейснілі два тэрарыста-смяротніка. Першы здзейсніў тэракт ля аднаго з паліцэйскіх пастоў, у выніку чаго раненні атрымалі сем паліцэйскіх. Другі тэрарыст падарваў сябе ў той момант, калі знаходзіўся побач з патрулём вайскоўцаў міжнароднай кааліцыі. У выніку выбуху загінуў мясцовы жыхар, і яшчэ 6 атрымалі раненні. Верасень — Аперацыя «Медуза» ў АфганістанеОперация «Медуза» в Афганистане. 10 верасня — талібы забілі губернатара правінцыі ў Афганістане. 18 верасня — у Афганістане тэрарысты-смяротнікі ажыццявілі 3 выбуху, у выніку якіх загінула, па меншай меры, 17 чалавек. 26 верасня — па афіцыйных даных, па меншай меры 18 чалавек былі забіты і больш за 17 чалавек атрымалі раненні ў выніку выбуху, які прагрымеў недалёка ад будынка ўрада на поўдні Афганістана. 19 кастрычніка — адзін брытанскі салдат, а таксама некалькі афганцаў, у тым ліку двое дзяцей, загінулі ў выніку выбуху ў горадзе Лашкаргах на поўдні краіны. Яшчэ двое брытанскіх вайскоўцаў былі паранены. Тэрарыст-смяротнік падарваў сябе побач з патрулём НАТА. 3 лістапада — талібы забілі шасцярых паліцэйскіх.