Хандыга (, ) — пасёлак гарадскога тыпу ў Расійскай Федэрацыі, адміністрацыйны цэнтр Тампонскага ўлуса (раёна) Рэспублікі Саха (Якуція). Аэрапорт, рачная прыстань. Размешчаны на правым беразе ракі Алдан, пры упадзенні ў яе ракі Хандыга, на адлегласці ад Якуцка: наземным шляхам 449 км, паветраным 370 км, водным 642 км.
Узнік у 1938 годзе як прыстань. З 1939 года пасёлак пачаў павялічвацца ў сувязі з будаўніцтвам трасы да Аймякона на Магадан. У 1941—1943 гг. Алданскі ІТЛ Дальбуда, у 1951—1954 гг. упраўленне Янбудлагу, Хандыгскі ІТЛ УПУІТЛа. З 1957 г. рабочы пасёлак. Насельніцтва
Літаратура Хандыга. // Энциклопедия Якутии. Т. 1. Москва. 2000. С. 44.
Катэгорыя:Пасёлкі гарадскога тыпу Якуціі