Т-80 — асноўны баявы танк (АБТ), які вырабляўся ў СССР. Першы ў свеце серыйны танк з адзінай газатурбіннай сілавой устаноўкайОБТ и их создатели // Военное обозрениеАлексей Топоров Газотурбинный уникум // Популярная механика. — 2017. — № 4. — С. 86 - 89. — URL: http://www.popmech.ru/magazine/2017/174-issue/ . Першы ў свеце АБТ з убудаванай супрацьснараднай дынамічнай абаронайТ-80 — 35 лет на службе // Военное обозрение. На ўзбраенні арміі СССР з 1976 года.

Першыя серыйныя ўзоры, распрацаваныя СКБ-2 на базе Т-64, выпускалі на Кіраўскім заводзе ў Ленінградзе. Танк Т-80У выпускаўся на заводзе «Омсктрансмаш» у Омску, а танк Т-80УД з дызельным рухавіком — на заводзе імя Малышава ў Харкаве.

Мадыфікацыяй харкаўскага Т-80УД з'яўляюцца асноўныя баявыя танкі Украіны: Т-84, «Апора» і БМ «Аплот».

Гісторыя Першы «кіраўскі» газатурбінны танк новага пакалення, «Аб'ект 219 сп 1», выраблены ў 1969 годзе, вонкава быў падобны да вопытнага харкаўскага газатурбінавага Т-64Т. На машыне быў усталяваны рухавік ГТД-1000Т магутнасцю 1000 к. с., распрацаваны НВА імя В. Я. Клімава.

Наступны «Аб'ект 219 сп 2» — ужо значна адрозніваўся ад зыходнага Т-64.

Выпрабаванні першага прататыпа паказалі, што ўстаноўка новага, больш магутнага рухавіка, павялічаная маса і змяніўшыяся дынамічныя характарыстыкі танка патрабуюць унясення істотных зменаў у хадавую частку.

Спатрэбілася распрацоўка новых вядучых і накіроўваючых колаў, апорных і падтрымліваючых каткоў, гусеніц з абгумавымі бегавымі дарожкамі, гідраўлічных амартызатараў і тарсіённых валаў з палепшанымі характарыстыкамі.

Была зменена і форма вежы. Ад Т-64А захаваліся гармата, боепрыпасы, механізм зараджання (адрозны ад аўтамата зараджання, які стаяў на Т-72 і яго мадыфікацыях), асобныя вузлы і сістэмы, а таксама элементы бронеаховы.

Характарыстыкі Табліца ТТХ асноўных серыйных мадыфікацый танка Т-80 Мадыфікацыя Т-80А. В. Карпенко. Обозрение отечественной бронетанковой техники (1905—1995). С. 372. Т-80Б (Т-80БВ)Танк Т-80Б. Техническое описание и инструкция по эксплуатации. С. 12—31. Т-80УА. В. Карпенко. Обозрение отечественной бронетанковой техники (1905—1995). С. 386. Т-80УД Гісторыя стварэння Распрацоўшчык ЛКЗ ЛКЗ ЛКЗ ХЗТМ Год прыняцця на ўзбраенне 1976 1978 (1985) 1985 1987 Габарытныя і масавыя характарыстыкі Баявая маса, т 42 42,5 (43,7) 46 46 Дліна з гарматай наперад, мм 9656 9651 9556 9664 Дліна корпуса, мм 6780 6982 7012 7020 Шырыня, мм 3525 3582 3603 3755 Вышыня па даху вежы, мм 2300 2219 2215 2215 Клірэнс, мм 451 451 451 529 Абарона Дынамічная абарона няма няма(„Контакт-1“) „Контакт-5“ „Контакт-5“ Актыўная абарона няма няма няма няма Узбраенне Марка гарматы 2А46-1 2А46-2 / 2А46М-1 2А46М-1 / 2А46М-4 2А46М-1 Боекамплект гарматы, стрэлаў 40 38 45 45 Кіруемае ўзбраенне няма 9К112-1 „Кобра“ / 9К119 „Рефлекс“ 9К119 „Рефлекс“ / 9К119М „Рефлекс-М“ 9К119 „Рефлекс“ Рухомасць Марка рухавіка ГТД-1000Т ГТД-1000ТФ ГТД-1000ТФ / ГТД-1250 6ТД Тып рухавіка газатурбінны газатурбінны газатурбінны дызельны Магутнасць рухавіка, к.с. 1000 1100 1100/1250 1000 Максімальная хуткасць па шашы, км/г 70 70 70 60 Запас ходу па шашы, км 500 500 450 560 Удзельная магутнасць, к. с. /т 23,8 25,8 (25,17) 21,74/27,2 21,7 Удзельны ціск на грунт, кг/см² 0,83 0,865 0,93 0,924

Мадыфікацыі

Аб'ект 219 сп 1 — мадыфікацыя Т-64А з устаноўкай газатурбіннага рухавіка ГТД-1000Т. У ходзе выпрабаванняў была выяўленая ненадзейнасць хадавой часткі Т-64 і немагчымасць рэалізацыі ўзрослых дынамічных характарыстык танка з газатурбінным рухавіком. Усяго выраблены 31 танк гэтай мадыфікацыі.

На ўзбраенні

Ангола — некаторая колькасць Т-80, па стану на 2013 годThe Military Balance 2013. — P. 493.. Рэспубліка Карэя — 80 Т-80У на захоўванні, па стану на 2017 годInternational Institute for Strategic Studies: The Military Balance 2017. p.-307 Кіпр — 82 Т-80У, па стану на 2017 годInternational Institute for Strategic Studies: The Military Balance 2017. p.-100 Расія — 450 Т-80БВ і Т-80У, (3000 Т-80Б, Т-80БВ, Т-80У на захоўванні), па стану на 2017 годInternational Institute for Strategic Studies: The Military Balance 2017. p.-212 Узбекістан — каля 80 Т-80БВ, па стану на 2016 годАлександр Храмчихин Многовекторный тупик // Военно-промышленный курьер : газета. — 2016. — 13 апреля (№ 14 (629)). — ISSN 1729-3928.  — 22 T-80БВ і (143 Т-80Б, Т-80БВ, Т-80УД на захоўванні), па стану на 2017 годInternational Institute for Strategic Studies: The Military Balance 2017. p.-228  — у 1997 годзе заключаны кантракт на пастаўку 34 танкаў Т-80У, аднак, паводле інфармацыі Стакгольмскага інстытута даследавання праблем міру пастаўка танкаў Т-80 у Егіпет не ажыццяўлялася, акрамя таго, па стану на 2014 год танкі Т-80 адсутнічаюць у наменклатуры ўзбраення Арміі ЕгіптаThe Military Balance 2014. — P. 315.. Емен — 66 Т-80, па стану 2013 годThe Military Balance 2013. — P. 409.. Пакістан — 320 Т-80УД, па стану на 2013 годThe Military Balance 2013. — P. 325..

Былыя аператары Азербайджан — 60 Т-80У, па стану на 2009 годИзраиль модернизирует азербайджанские танки Т-72: Наука и техника: Lenta.ru Беларусь — У Беларусі танкі Т-80 БВ апынуліся пасля вываду войскаў з Германіі. Усяго рэспубліцы было перададзена 92 машыны, з якіх 66 машын прададзеныя ў ЕменНесколько белорусских танков Т-80БВ потеряно в бою с повстанцами в Йемене , а астатнія ўтылізаваныяВ БЕЛОРУССИИ ХОТЯТ МОДЕРНИЗИРОВАТЬ ТАНК Т-80. СССР — перайшлі да ўтварыўшыхся пасля распаду дзяржавам.

Іншае Вялікабрытанія — некалькі Т-80У набыта праз падстаўныя арганізацыі для стратэгічных даследаванняў ў 1992 годзеHouse of Commons Hansard Debates for 3 Feb 1994Военно-техническая серия № 85: Т-80 — Лучший в мире танк. — С. 48.. ЗША — адзін Т-80У перададзены Вялікабрытаніяй. Чатыры адзінкі Т-80УД атрыманы ў 2003 годзе ад УкраіныT-80UD. Першай краінай, якая паспрабавала купіць танкі Т-80 па ўсёй бачнасці быў Ірак. У 1986 годзе было замоўлена некалькі танкаў пад пазначэннем «Т-74»Red Armor, Paul Hofrichter, Merriam Press, 1998. P.57 у СССР, але аб пастаўках нічога невядома.Global Arms Exports to Iraq, 1960—1990. Rand Corporation

Баявое прымяненне

Расстрэл Белага дома ў 1993 годзе. 4 кастрычніка 1993 года шэсць танкаў Т-80УД 12-га гвардзейскага танкавага палка 4-й гвардзейскай Кантэміраўскай танкавай дывізіі з Калінінскага моста каля 12 гадзін дня адкрылі агонь па будынку Вярхоўнага Савета Расійскай Федэрацыі. Усяго было выпушчана 12 снарадаў, у тым ліку 2 бранябойна-падкаліберных і 10 асколачна-фугасных. Першая чачэнская вайна (1994—1996). Ужываліся ў тым ліку ў ходзе штурму Грознага, панеслі страты. У ходзе другой чачэнскай вайны не ўжываліся. У студзені 2015 года танкі Т-80БВ выкарыстоўваліся падчас узброенага канфлікту паміж шыіцкімі паўстанцамі і ўрадавымі войскамі ў Емене. Пры гэтым як мінімум адзін танк быў знішчаны, яшчэ адзін захоплены паўстанцамі.

Выявы Т-80У на міжнародным форуме «Тэхналогіі ў машынабудаванні» 2012:Т-80У на занятках з ваеннаслужачымі 4-й асобнай гвардзейскай Кантэміраўскай танкавай ордэна Леніна Чырванасцяжнай брыгады:Т-80БВ ў Лужніках 9 мая 2010.

Крыніцы

Літаратура В. Борзенко Танк Т-80. — М.: Бронеколлекция, № 5(104), 2012. — 32 с.

О. Желтоножко Т-80: история, проблемы, перспективы (рус.) // Мир оружия : журнал. — 2005. — Апрель (т. 07, № 04). — С. 6-15. — ISSN 1607-2009.

Спасылкі

Канструкцыя танка Т-80 на t-80b.ru Т-80 — асноўны баявы танк

Спіс мадыфікацый танка Т-80 Асноўны танк Т-80 (СССР) Мінабароны вяртае ў строй «рэактыўныя» танкі // «Известия», 14 лістапада 2016 Фота Т-80БВ (фотагалерэя) Падрабязныя фатаграфіі Т-80БВ Відэа

Віртуальная экскурсія па танку Т-80БВ

Катэгорыя:Зброя паводле алфавіта Катэгорыя:Асноўныя баявыя танкі Катэгорыя:Танкі СССР Катэгорыя:Танкі паводле алфавіта