Т-44 (Аб'ект 136) — савецкі сярэдні танк. Быў створаны ў 1943—1944 гадах канструктарскім бюро Уралвагонзавода пад кіраўніцтвам А. А. Марозава і прызначаўся для замены Т-34 у ролі асноўнага сярэдняга танка РСЧА. Нягледзячы на значнае знешняе падабенства з Т-34-85, канструктыўна Т-44 меў з ім мала агульнага і з'яўляўся прадстаўніком якасна новага пакалення танкаў, да якога адносіўся і пасляваенны Т-54.

Серыйная вытворчасць Т-44 пачалася ў 1944 годзе, аднак у ходзе Вялікай Айчыннай вайны яна вялася ў абмежаваных маштабах з мэтай не дапусціць скарачэння выпуску Т-34-85 у перыяд ажыццяўлення маштабных наступальных аперацый; у баявых дзеяннях Вялікай Айчыннай вайны танк удзелу не прымаў.

Пасля вайны вытворчасць Т-44 працягвалася да 1947 года, яго выпуск абмежаваўся параўнальна малай па мерках серыйных танкаў таго часу колькасцю (усяго было выпушчана 1823 танка гэтага тыпу) і ў ролі асноўнага сярэдняга танка ён так і не змяніў Т-34-85, які быў заменены ўжо Т-54. Тым не менш, Т-44, неаднаразова мадэрнізаваліся і заставаліся на ўзбраенні Савецкай арміі аж да 1970-х гадоў.

Літаратура Мухин Ю. И. Танк-революция Т-44 // Танкомастер. — М.: Техника — молодёжи, 2004. — № 1. — С. 2—29. ISSN 1728-9211 С. Устьянцев, Д. Колмаков Т-34. — Нижний Тагил: Уралвагонзавод / Медиа-Принт, 2005. — 231 с. — (Боевые машины Уралвагонзавода № 2). — 4500 экз. — ISBN 5-98485-008-7. Уланов Р. Я испытывал Т-44. Свирин М. Стальной кулак Сталина. История советского танка 1943—1955. — М.: Эксмо, Яуза, 2006. — С. 187-188. — ISBN 5-699-14628-8. Карпенко А. В. Средние танки // Обозрение отечественной бронетанковой техники (1905-1995). — СПб.: Невский бастион, 1996. — С. 261. — 480 с. — 10 000 экз. Катунский А. М. Руководство по эксплоатации танка Т-44 / Бумштейн С. И.. — М.: Военное издательство Народного комиссариата обороны СССР, 1946. — 132 с. Широкорад А. Б. Энциклопедия отечественной артиллерии / Под общ. ред. А. Е. Тараса. — Мн.: Харвест, 2000. — 1156 с. — (Библиотека военной истории). — ISBN 985-433-703-0.

Спасылкі

Катэгорыя:Зброя паводле алфавіта Катэгорыя:Сярэднія танкі Катэгорыя:Танкі паводле алфавіта