Шыбенік — горад у Харватыі. Знаходзіцца ў цэнтральнай частцы ўзбярэжжа Адрыятыкі, у месцы ўпадзення ракі Крка ў Адрыятычнае мора. Сталіца жупаніі Шыбенік-Кнін. Насельніцтва — 37 060 чалавек (2001). Цэнтральны сабор Шыбеніка — кафедральны сабор св. Якава ўнесены ў спіс аб’ектаў сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Гісторыя Старажытная гісторыя Шыбеніка слаба даследванна, але верагодна паселішча заснаваў Дамагой ў ІХ ст. Спачатку Шыбенік развіваўся як крэпасць з прадмесцем. У ХІІ ст пабудавана царква, вакол якой пачаў разбудоўвацца горад. Назва Шыбенік (Sibeniquo), ўпершыню сустракаецца 25 снежня 1066 года ў даравальнай грамаце караля Пётар Крэшыміра IV, які ў той час знаходзіўся ў Шыбеніку і праводзіў нарады па дзяржаўных справах, з-за чаго Шыбенік у Харватыі часта называюць «горадам Крэшыміра».

Пасля бітвы на Слацкай гары ў 1097 годзе і гібелі харвацкага правіцеля Пятра IV Шыбенік у 1107 годзе прызнаў уладу харвацка-венгерскага караля Коламана. У 1116 годзе горад захапілі венецыянцы і разбурылі яго «да падмурка». Каля 1124 года ён вярнуўся пад харвацка-венгерскую ўладу, а пасля таго, як у наступным годзе венецыянцы зраўнялі з зямлёй Біяград-на-Мору, Шыбенік прыняў уцекачоў з гэтага горада, што прывяло да рэзкага павелічэння колькасці яго жыхароў.

У 1167 годзе горад атрымаў аўтаномію. З 1168 па 1180 год горад знаходзіўся ў руках візантыйцаў. Канца ХІІ ст. ён прызнаваў уладу харвацкіх князёў, спачатку князя Дамальда (1200–1226), а затым князёў Брыбірскіх (да 1322 года). Падчас праўлення апошніх Шыбенік пасля векавой жорсткай барацьбы з Трагірскай дыяцэзіяй стаў кафедральным цэнтрам у 1298 годзе і набыў статус горада.

З-за эканамічнага адставання, выкліканага вялікімі падаткамі і павіннасцямі, успыхнула паўстанне супраць Младэна II Брыбірскага, якое падтрымала Венецыянская рэспубліка. Хоць фармальна з 1322 па 1357 год горад знаходзіўся пад уладай харвацка-венгерскага караля, фактычны кантраляваўся Венецыяй праз сваіх князёў. За гэты час горад пашырыў сваю тэрыторыю. Пасля паражэння венецыянцаў у вайне з Лаёшам I Анжуйскім у 1358 годзе горад перайшоў пад уладу Анжуйскай дынастыі.

У перыяд з 1378 па 1381 год і прыморскія гарады рэгіёна апынуліся ўцягнутымі ў вайну паміж Генуяй і Венецыяй. Так, 28 кастрычніка 1378 года Шыбенік моцна пацярпеў ад нападу венецыянцаў: пасля супраціву амаль увесь горад быў разбураны і спалены, а ўсе жыхары, якія не паспелі выратавацца ўцёкамі ў крэкасць, былі забітыя. З 1390 года горад прызнаваў уладу баснійскага караля Тврткі I Катраманіча, а ў пачатку XV ст. — баснійскага ваяводы Хрвоі Вукчыча Хрвацініча і караля Уладзіслава НеапалітанскагаProf. Frano Dujmović: Postanak i razvoj Šibenika od 1066. do 1409. godine; "Šibenik-spomen zbornik o 900. obljetnici", Muzej grada Šibenika, Šibenik, 1976. str. 13-17

Гарады-пабрацімы

Катэгорыя:Гарады Харватыі