Дзяржава Селеўкідаў (недакладна Сірыйскае царства) — эліністычная манархія, заснаваная дыядохам Аляксандра Македонскага Селеўкам. Існавала ў 312 да н.э. — 64 да н.э.
Дзяржава была заснаваная пасля распаду імперыі Аляксандра Македонскага адным з военачальнікаў таго, Селеўкам Нікатарам. Найбольшай магутнасці дзяржава дасягнула пры Антыёху III (мяжа 3 і 2 ст. да н.э.), калі ў яе ўваходзілі Сірыя, Месапатамія, частка Малой Азіі, Іранскае нагор’е, частка Сярэдняй Азіі.
Зручнае геаграфічнае становішча спрыяла развіццю ў дзяржаве земляробства, жывёлагадоўлі, гандлю; значнага росквіту дасягнулі гарады. Аднак нацыянальная неаднароднасць, разнастайнасць прыродных і сацыяльна-эканамічных умоў, нетрываласць эканамічных сувязяў прывялі да паступовага распаду дзяржавы і заваяваянне яе Рымам.
Літаратура
Ср. Niese, «Geschichte der Griechischen und Makedonischen Staaten seit der Schlacht hei Charoneia» (II т., Гота, 1893, 1899); Holm, "Griechische Geschichten (IV т., Б., 1894; англ. перакл., 1898); Droysen, «Geschichte des Hellenismus» ; Mommsen, «R ö mische Geschichte» (V т., Б., 1885).
Катэгорыя:Гістарычныя дзяржавы Азіі Катэгорыя:Гісторыя Ірана Катэгорыя:Гісторыя Ірака Катэгорыя:Гісторыя Сірыі