Беларускі дзяржаўны медыцынскі каледж (БДМК) — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў Мінску.
Усяго ў каледжы навучаюцца больш за 1500 навучэнцаў, працуюць 127 выкладчыкаў.
Гісторыя Заснаваны 1 кастрычніка 1953 г. пры Мінскім медыцынскім інстытуце як фельчарская школа. Першы набор склаў 64 навучэнцаў.
З 1954 г. атрымлівае статус самастойнай установы адукацыі як Мінскае медыцынскае вучылішча № 2 і рыхтуе кадры на базе паліклінікі Мінскага трактарнага завода. З 1963 года вучылішча стала прымаць навучэнцаў на базе 8 класаў.
У 1965—1979 гг. размяшчалася па вуліцы Стаханаўскай. З 1976 года арганізоўваецца аддзяленне ўдасканалення і спецыялізацыі сярэдніх медыцынскіх работнікаў.
У 1980 годзе ўзведзены новы будынак вучылішча. З 1983 года ўпершыню ў рэспубліцы вучылішча пачынае падрыхтоўку зубных тэхнікаў з навучэнцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.
У верасні 2001 года вучылішча ператворана ў Беларускі дзяржаўны медыцынскі каледж. З 2007 г. у структуру каледжа ўваходзіць новае структурнае падраздзяленне — аддзяленне павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў сярэдняга медыцынскага і фармацэўтычнага персанала.
З 2011 года вядзецца падрыхтоўка па спецыяльнасці «Фармацыя».
Інфраструктура Каледж размяшчаецца ў двух навучальных карпусах: корпус № 1 размешчаны па адрасе вуліца Кіжаватава, 60/2, корпус № 2 — па вуліцы Сядых, 40. Таксама навучанне ажыццяўляецца ў навучальных пакоях, размешчаных на клінічных базах устаноў аховы здароўя г. Мінска.
Бібліятэка каледжа з чытальнай залай на 30 пасадачных месцаў і кнігасховішчам займае плошчу 163 м², абсталявана відэатэхнікай, выхадам у інтэрнэт. Маецца актавая зала на 350 месцаў, дзве спартыўныя залы плошчай 331,83 м² і 271,0 м², стадыён, сталовая (корпус № 2), буфеты, інтэрнат (пр. Дзяржынскага, 85)
Спецыяльнасці «Сястрынская справа», «Лячэбная справа», «Зубапратэзная справа», «Фармацыя» "Медыка-рэабiлiтацыйная справа".
Спасылкі
Катэгорыя:Каледжы Мінска Катэгорыя:Вуліца Кіжаватава (Мінск) Катэгорыя:Вуліца Сядых (Мінск) Катэгорыя:Беларускі дзяржаўны медыцынскі каледж Катэгорыя:З’явіліся ў 1953 годзе Катэгорыя:1953 год у Мінску