Бердзь () — рака, пераважна ў Новасібірскай вобласці Расіі, правы прыток Обі. Упадае ў Новасібірскае вадасховішча, падпор ад якога распаўсюджваецца на 40 км (да г. Іскіцім). Даўжыня 363 км, плошча басейна 8650 км². Бярэ пачатак на заходніх схілах Салаірскага кража. Працякае ў шырокай даліне; рэчышча звілістае. Жыўленне снегавое і дажджавое. Сярэдні гадавы расход вады 45,8 м³/с (г. Іскіцім). Замярзае ў пачатку лістапада, адкрываецца ў сярэдзіне красавіка. У ніжнім цячэнні ракі — г. Бердск, г.п. Масляніна.

Катэгорыя:Рэкі Алтайскага края Катэгорыя:Рэкі Новасібірскай вобласці