Юхан Борген (; , Хрысціянія — ) — нарвежскі пісьменнік, журналіст і драматург. У сваёй творчасці даследаваў экзістэнцыялісцкія праблемы сучаснага грамадства. Адзін з найбуйнейшых еўрапейскіх пісьменнікаў сярэдзіны ХХ ст.

Падчас Другой сусветнай вайне Борген дапамагаў перапраўцы ўцекачоў у Швецыю, за свае творы трапіў у канцэнтрацыйны лагер Грыні, але неўзабаве быў вызвалены.

У цэнтры творчасці Боргена трылогія «Маленькі лорд», «Цёмныя крыніцы» і «Цяпер ён не ўцячэ». Аўтар мемуараў «Дні ў Грыні».

Беларускія пераклады На беларускую мову перакладзены апавяданне «Нумерманы» — Васілём Сёмухам для газеты «Літаратура і мастацтва» (28.10.1969) і Лявонам Баршчэўскім для часопіса «Annus Albaruthenicus» (№ 3, 2002), і навела «Звер» Валерам Буйвалам, надрукавана ў часопісе «Annus Albaruthenicus» (№ 7, 2006).

Катэгорыя:Пісьменнікі Нарвегіі