Зборная Бахрэйна па футболе — нацыянальная футбольная зборная Каралеўства Бахрэйн, ёй кіруе Футбольная асацыяцыя Бахрэйна. Зборная Бахрэйна ніколі не трапляла ў фінальную частку чэмпіянату свету па футболе. У 2004 годзе Бахрэйн заняў чацвёртае месца ў Кубку Азіі. Зборная была створана ў 1951 годзе і прынятая ў ФІФА ў 1966 годзе.

Бахрэйн заняў 4 месца на Кубку Азіі 2004 года, выйграўшы ва Узбекістана ў чвэрцьфінале, але прайграўшы Японіі 3:4 у паўфінале.

Чэмпіянат свету 1930—1974 — не ўдзельнічала 1978—1986 — не прайшла кваліфікацыю 1990 — знялася з турніру 1994—2022 — не прайшла кваліфікацыю

Кубак Азіі 1956—1968 — не ўдзельнічала 1972 — не прайшла кваліфікацыю 1976 — знялася з турніру 1980 — знялася з турніру 1984 — знялася з турніру 1988 — групавы этап 1992 — не прайшла кваліфікацыю 1996 — знялася з турніру 2000 — не прайшла кваліфікацыю 2004 — 4 месца 2007 — групавы этап 2011 — групавы этап 2015 — групавы этап 2019 — 1/8 фіналу

Крыніцы