Зборная Мальдываў па футболе — нацыянальная футбольная каманда Мальдыўскіх астравоў. Зборнай кіруе Футбольная асацыяцыя Мальдываў. Зборная Мальдываў з’яўляецца членам Азіяцкай канфедэрацыі футбола. Найвышэйшым дасягненнем каманды лічыцца перамога ў Кубку футбольнай федэрацыі Паўднёвай Азіі ў 2008 і 2018 гадах.
Чэмпіянат свету 1930—1986 — не ўдзельнічала 1990 — знялася з турніру 1994 — не ўдзельнічала 1998—2018 — не прайшла кваліфікацыю
Кубак Азіі 1956—1988 — не ўдзельнічала 1992 — знялася з турніру 1996 — не прайшла кваліфікацыю 2000 — не прайшла кваліфікацыю 2004 — не прайшла кваліфікацыю 2007 — не ўдзельнічала 2011 — не прайшла кваліфікацыю 2015 — не прайшла кваліфікацыю 2019 — не прайшла кваліфікацыю
Кубак футбольнай федэрацыі Паўднёвай Азіі 1993 — не ўдзельнічала 1995 — знялася з турніру 1997 — 2 месца 1999 — 3 месца 2003 — 2 месца 2005 — Паўфінал 2008 — Чэмпіён 2009 — 2 месца 2011 — Паўфінал 2013 — Паўфінал 2015 — Паўфінал 2018 — Чэмпіён
Мальдывы Катэгорыя:Футбол на Мальдывах